Спорт

На матчы Італія — Ізраіль будуць задзейнічаны кінолагі, сапёры, беспілотнікі, тэхналогія выяўлення зброі і выбухоўкі

Зборная Італіі прыме зборную Ізраіля ў аўторак ва Удзінэ ў рамках 8‑га тура кваліфікацыі да чэмпіянату свету па футболе.

Прапалесцінская дэманстрацыя ў Осла перад матча Нарвегія — Ізраіль. Фота: Halil Sagirkaya/Anadolu via Getty Images 

Улады ўзмацнілі меры бяспекі перад матчам, які лічыцца «надзвычай высокарызыкоўным». Вакол стадыёна ўведзеная чырвоная зона, піша sports.ru.

Префект Удзінэ Даменіка Ліёнэ выказаў занепакоенасць у сувязі з прапалесцінскай дэманстрацыяй, якая павінна адбыцца ў аўторак удзень у цэнтры горада і можа сабраць да 10 000 удзельнікаў. Ён лічыць, што акцыя «можа стварыць магчымасць для пранікнення агрэсіўных груповак, што можа стварыць пагрозу бяспецы».

На матчы чакаецца каля 5 000 гледачоў, у тым ліку 51 ізраільцянін, пры агульнай умяшчальнасці арэны 25 000 чалавек. На стадыёне будзе разгортвацца маштабная антытэрарыстычная аперацыя. Будуць задзейнічаныя кінолагі, сапёры, беспілотнікі, а таксама тэхналогіі выяўлення зброі і выбуховых рэчываў.

Першыя агароджы вакол стадыёна ўжо ўстаноўлены, а на брамках будуць размешчаны металашукальнікі і бетонныя бар’еры для фільтрацыі плыні заўзятараў і прадухілення несанкцыянаванага доступу.

Акрамя таго, у аўторак будзе забаронены продаж і ўжыванне прадуктаў і напояў у шкляной і керамічнай тары, а таксама ў бляшанках — за межамі стадыёна і ў найбольш уразлівых раёнах цэнтра горада.

Таксама плануецца маштабнае разгортванне сіл правапарадку — паліцыі, карабінераў і Фінансавай гвардыі (італьянская ваенізаваная паліцыя, што ўваходзіць у склад Міністэрства эканомікі і фінансаў) — для маніторынгу тэрыторыі горада і прадухілення патэнцыйнай напружанасці паміж пратэстоўцамі і заўзятарамі.

Меры бяспекі будуць паступова ўзмацняцца да пачатку матчу, у выніку чаго тэрыторыя вакол стадыёна ператворыцца ў зону з абмежаваным доступам, жорсткім кантролем і абмежаванымі маршрутамі для гледачоў.

У суботу Ізраіль гуляў у гасцях у Нарвегіі. У Осла прайшла прапалесцінская дэманстрацыя, у тым ліку палілі сцягі Ізраіля.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?1

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал з вершамі Ціханоўскага7

У Бабруйску хацелі выселіць прытулак для сабак, але яго ўратавалі людзі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?1

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць