Здарэнні

Тэлефонныя махляры просяць перадаваць грошы з кіроўцамі міжнародных аўтобусаў

Працуе схема наступным чынам.

Супрацоўнікі мінскага крымінальнага вышуку спынілі махлярства і вярнулі амаль 30 тысяч рублёў у рознай валюце 28‑гадоваму жыхару Баранавічаў, паведамляе тэлеграм-канал сталічнай міліцыі.

Малады чалавек думаў, што перадае свае грошы ў Нацбанк і такім чынам ратуе сябе ад крымінальнай адказнасці. Спецыяльна для гэтага ён прыехаў у Мінск і сустрэўся з мужчынам-кур’ерам.

Той схаваў пакет з наяўнымі грашыма ў скрынку і накіраваўся на аўтавакзал. Там знайшоў кіроўцу найбліжэйшага аўтобуса і папрасіў кіроўцу адвезці пасылку за мяжу. Пасля гэтага сам паехаў дадому, а пазней быў затрыманы аператыўнікамі.

Мінчук патлумачыў міліцыянерам, што выконваў просьбу сябра свайго сябра. Ён дзейнічаў па ўказаннях, якія прыходзілі яму ў месенджары, і не здагадваўся, што ўдзельнічае ў злачынстве.

Аператыўнікам удалося звязацца з вадзіцелем аўтобуса да таго, як той перасёк дзяржаўную мяжу. Мужчына перадаў грошы праваахоўнікам, уся сума будзе вернута пацярпеламу.

У міліцыі просяць кіроўцаў міжнародных аўтобусаў быць уважлівымі і не перадаваць пасылкі з невядомым зместам. Асабліва, калі з вамі разлічваюцца наяўнымі ў замежнай валюце. Кур’еры махляроў нясуць крымінальную адказнасць нароўні з арганізатарамі злачынных схем.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў8

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт7

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!7

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць