Свет55

Упершыню ў гісторыі жанчына стала прэм'ерам Японіі

Парламент Японіі прагаласаваў сёння за зацверджанне кіраўніком урада Санаі Такаіці.

Фота: Kim Kyung-Hoon — Pool/Getty Images

Дэпутаты Ніжняй палаты прагаласавалі за Такаіці як наступнага прэм’ер-міністра Японіі. Яна атрымала 237 галасоў — больш, чым неабходна для простай большасці. Зараз ідзе падлік галасавання ў верхняй палаце, але галасоў ніжняй палаты дастаткова, каб зацвердзіць яе прэм'ерам.

Санаэ Такаіці ўвойдзе ў гісторыю як першая ў гісторыі жанчына — прэм’ер-міністр краіны.

64‑гадовая лідарка кансерватыўнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі, прыхільніца былога прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр, вядомая як «жалезная лэдзі» Японіі, паведамляяе Бі-бі-сі.

Яна з’яўляецца пратэжэ былога прэм’ера, нябожчыка, Сіндза Абэ.

Сярод яе шматлікіх выклікаў — барацьба з павольнай эканомікай, складанасці ў адносінах паміж ЗША і Японіяй і аб’яднанне кіроўнай партыі, якая была ўзрушана скандаламі і ўнутранымі канфліктамі.

Такаіці даўно з’яўляецца перакананай кансерватаркай — яна выступае супраць аднаполых шлюбаў і супраць закона, які дазваляе жанатым парам мець розныя прозвішчы, што не дазваляе многім жанчынам захоўваць дзявочае прозвішча.

Яна таксама займае жорсткую пазіцыю адносна іміграцыі. Яна казала, што будзе «жорстка караць наведвальнікаў і імігрантаў, якія парушаюць правілы», і колькасць якіх у Японіі дасягнула рэкордных паказчыкаў.

Каментары5

  • Нешта ў лесе здохла
    21.10.2025
    Брава, што стрымаліся абазваць яе "крайне-правай".
  • Мог б быць гучны загаловак!
    21.10.2025
    Ой, а чаму толькі ў апошнім сказе пра як пазіцыю адносна культурна чужых мігрантаў, асабліва г.зв. загарэлых. Гэта ж адна з галоўных тэмаў у як дачыненні.
  • С той жа, што i Гiнданэзыя с жырандолью
    21.10.2025
    Woodoo Cult , То есць клясiчны ензык нашых старажытных продкаў племенi вячоркi.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць