Здароўе5555

«Дзе дактары ў Беларусі?» Жанчына вярнулася з Курска ў Полацк і ў шоку ад медыцыны

Вольга здзіўлена, наколькі моцна адчуваецца недахоп дактароў у Беларусі.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Вольга распавядае ў тыктоку, што нарадзілася і вырасла ў Беларусі, потым працяглы час жыла ў расійскім Курску, бо выйшла замуж за расіяніна. Але ў выніку сям’я пераехала ў Полацк.

— У мяне дзіця захварэла. Мы здавалі аналіз на гармоны, і выявілася, што ў яе высокі пралакцін. Без сумневу, патрэбна тэрміновае абследаванне. Наша педыятарка дала накіраванне да эндакрынолага ў Віцебск.

Вольга абурана тым, што звычайны эндакрынолаг стаў настолькі рэдкім спецыялістам, што такога няма ў Полацку. Але, канечне, вырашыла везці дачку на кансультацыю ў Віцебск.

Атрымалася так, што ў той дзень, на які быў запланаваны прыём эндакрынолага, дзяўчынка захварэла на бранхіт — яе паклалі ў бальніцу. І тут без прыгод не абышлося.

— І вось у адзін дзень мне тэлефануе педыятр, які лечыць дачку ў бальніцы, і кажа: «Прывязіце, калі ласка, дачцэ куртку, бо мне трэба адвезці яе да лора — у нас няма лора ў бальніцы». Я крыху не зразумела: гэта не доктар едзе да хворага дзіцяці, якое знаходзіцца ў стацыянары, а хворае дзіця едзе да лора? Мне здаецца, гэта ўжо перабор, людзі, прачніцеся!

@ola_cake_love #сладкийподарок #зефирназаказ #зефирныйбукетполоцк #зефир #зефирныецветыполоцкновополоцк ♬ We'll Be Allright (STEM bass) - Homegrown

Дзяўчынку звазілі да оталарынголага, той прызначыў лячэнне. Усё скончылася добра — яе ўжо выпісалі з бальніцы. Але зноў спатрэбілася кансультацыя эндакрынолага. Маці звярнулася да ўчастковага педыятра па новае накіраванне.

— Яна мне адказваеце: «Вы ведаеце, нельга да снежня, бо ў Віцебску толькі два эндакрынолагі, і іх адправілі на навучанне». Сказаць, што я ў а*е — нічога не сказаць.

Вольга папрасіла доктарку параіць ёй, куды можна звярнуцца па кансультацыю платна, каб хутчэй вырашыць праблему. Тая распавяла, што можна патэлефанаваць у прыватны цэнтр у Мінску ці звярнуцца ў дзіцячую паліклініку ў Наваполацку, дзе ёсць платныя паслугі.

— Тэлефаную ў Мінск. Мне кажуць: «Пакуль нельга запісацца да эндакрынолага, можна будзе 10 лістапада запісацца на снежань». Няма слоў! Думаю, ну ладна, патэлефаную ў Наваполацк. А там мне кажуць: «Так, канечне, прыходзьце ў панядзелак, кошт паслугі 23 рублі». Людзі, скажыце, чаму нельга было мне распавесці пра гэта адразу?!

У каментарыях шмат хто абураецца нізкім узроўнем беларускіх медыкаў. Вольга ж з імі катэгарычна нязгодная. Яна задаволена кваліфікацыяй спецыялістаў, але ў шоку ад таго, што дактароў катастрафічна не хапае.

Каментары55

  • Ну
    23.10.2025
    Дык тое ж дактары вінаватыя, што іх не хапае. Верагодна, мруць як мухі ад "добрага" жыцця ў хрустальным сасудзе. А беларусы.. ну, прыстасуюцца ўжо неяк. Усяго 6-7 гадоў пачакаць новых рабоў з медыцынскіх універаў.
  • В этом вина руских!
    23.10.2025
    А нука давай назад на курск.
  • SK
    23.10.2025
    Экстрэмістка чыстай вады, ў нас жа фсё харашё.

Цяпер чытаюць

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць6

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Усе навіны →
Усе навіны

«Адчуванне, што трымаеш у руках жэле». У Мінску цяпер можна схадзіць у госці да звяркоў, якія вельмі любяць людзей

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам14

У Бабруйску спёка сёння днём рэзка змянілася на непагадзь ФОТЫ і ВІДЭА2

«У басейнах стоячы месца няма». Мінчукі рванулі на пляжы і ў аквазоны — і засталіся расчараваныя2

Сёння ўначы над Беларуссю ўзыдзе Клубнічны Месяц. Чаму яго так называюць?

«Штурмы ў крэдыт». Чым адрозніваецца фронт у справаздачах расійскага Генштаба ад рэальнасці9

Упершыню за час назіранняў тэмпература паветра ў Беларусі перакрочыла +40°C6

У Беларусі пагражаюць заблакаваць Spotify14

Бізнэсмен Віктар Шаўцоў дабіваецца выключэння яго з санкцыйных спісаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць6

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць