Свет2222

Музыкант Алег Скрыпка: Я за вайсковы пераварот

Лідар групы «Воплі Відаплясава» заклікаў перадаць уладу ва Украіне вайскоўцам. 

Украінскі музыкант і лідар гурта «Воплі Відаплясава» Алег Скрыпка заявіў аб падтрымцы вайсковага перавароту ў краіне. На яго думку, да кіравання дзяржавай трэба дапускаць выключна вайскоўцаў, якія прайшлі баявыя дзеянні, піша «УНІАН».

На думку музыканта, праблема грамадзян у краіне палягае ў тым, што яны абіраюць папулістаў.

Скрыпка прывёў прыклад, што дзяўчаты ў пераважнай большасці абіраюць мужчын, якія ім «на вушы навешваюць», а яны потым з такой асобай жывуць. 

«Або нармальныя мужчыны выбіраюць нейкую левую фіфу з надзьмутымі вуснамі», — дадаў ён.

То бок, на яго думку, людзі не глядзяць у сутнасць рэчаў і не могуць ведаць, што чалавек можа нармальна зрабіць, а што — не. Таму ён мае сумневы, што моцныя палітыкі могуць прыйсці да ўлады ў гэтай сітуацыі.

«Ну, альбо будзе нейкі вайсковы пераварот, я не ведаю, і паставяць класнага вайскоўца. Вось я — за вайсковы пераварот. Каб паставіць нармальнага вайскоўца або нават дапусціць да палітыкі толькі вайскоўцаў. Усё! Вось хто прайшоў баявыя дзеянні», — сказаў Скрыпка.

У якасці прыкладу музыкант назваў камандуючага Сіламі беспілотных сістэм Роберта «Мадзяра» Броўдзі і валанцёра Сяргея Сцярненку, якіх «ведаюць мільёны».

«І то іх трэба правяраць. Мы ж не ведаем: ёсць вобраз медыйны, і трэба праверыць. Вось такіх людзей толькі і дапускаць у палітыку: у Вярхоўную Раду і г. д. Хто ваяваў. Ну, і то, хто будзе правяраць: хто за грошы зойдзе, хто не за грошы», — кажа спявак.

Каментары22

  • Крэпкий хазяйствяник
    22.10.2025
    Можам паутарыць.
    Вы толька патом ня плачце
  • МузЫка
    22.10.2025
    А мне Скрыпка не пададаецца, а Моцарт так. Давайце яго забаронім і будзем круціць толькі Моцарта, а то ў людзей густ дрэнны і яны неправільна выбіраюць музыку. Гэта логіка дыктатуры.
  • Добрый музыка не равно разумны чалавек
    22.10.2025
    Гэта называецца ваенная хунта. Такое было.
    Грэцыя з чорнымі палкоўнікамі і т.д.
    Пачынаюць за ўсе добрае, а потым ...

    Дэмакратыя гэта цяжкая справа.

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы разабралі ўсе квіткі на Дзіму Білана ў «Мінск-Арэну» — і гэта за паўгода да канцэрта47

Што можа адбыцца на пратэстанцкім «Фестывалі надзеі», на які прыедзе прапаведнік з ЗША19

У Мінску абралі «каралеву студэнцтва»3

Хто тая «варажбітка», з якой раіўся Андрэй Ярмак?7

Выйшаў на свабоду палітзняволены намеснік па ідэалогіі БелТА2

Аплявуха ва ўрадавым самалёце. Што магло выклікаць гнеў Брыжыт Макрон?4

21‑гадовага хлопца затрымалі за дыскусійныя каментарыі пра Другую сусветную вайну19

У ЗША аўтарку дзіцячай кнігі пра пераадоленне гора прысудзілі да пажыццёвага тэрміну за забойства мужа3

Як майстар-самавучка з Баранавічаў з дапамогай малатка стварае карціны на шкле1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць