Прэс-служба МУС паведаміла, што супрацоўнікі ГУБАЗіКа пры падтрымцы спецыяльных падраздзяленняў МУС затрымалі 19 арганізатараў і ўдзельнікаў незаконнай групы, якая займалася махлярствам з стаўкамі на спорт.

Як сцвярджаюць сілавікі, з 2021 года і да сённяшняга часу фігуранты справы падманным шляхам атрымлівалі грошы ад грамадзян, якія рабілі стаўкі на сайце папулярнай букмекерскай канторы 1XBET. На сайце трансляваліся дамоўныя турніры па баскетболе і тэнісе, якія арганізоўвалі затрыманыя.
Падчас ператрусаў на спартыўных аб’ектах і ў офісах Мінска і Мінскай вобласці канфіскавалі тэхніку, дакументы, грашовыя сродкі і крыптаактывы на суму каля паўмільёна даляраў. Усяго выявілі каля 200 удзельнікаў гэтых падстаўных спартыўных спаборніцтваў. Кіраўнікі групы раней некалькі гадоў знаходзіліся ў вышуку сілавікамі Расіі.
Цяпер у Беларусі завялі крымінальную справу за махлярства ў складзе арганізаванай групы ў асабліва буйным памеры. Затрыманым пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Працу па выяўленні ўсіх пацярпелых працягваюць.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары