Здароўе55

Усяго 7 рублёў на дзень траціць трэнер з Бараўлян на здаровае харчаванне

Як так атрымліваецца і што ён есць?

Глеб Шутаў. Фота: «Прысталічча»

Трэнер Глеб Шутаў з Бараўлян перакананы, што здаровае харчаванне можа быць танным.

Глеб цяпер у стадыі набору мышачнай масы (важыць каля 90 кг), траціць на ежу каля 210‑220 рублёў у месяц, піша «Прысталічча».

«Каб набіраць «магутную» масу, у мяне ідзе парадку 7‑8 рублёў у дзень на харчаванне. Я бяру бялкі не з ласося, а з тварагу, курынай грудкі і яек. Вугляводы — з грэчкі і рысу. Гэтыя прадукты даюць столькі ж сіл для трэніровак, што і дарагія аналагі», — сцвярджае трэнер.

Яго штодзённы рацыён просты: напрыклад, на сняданак — два яйкі з рысам і тварог, на абед — курыца з грэчкай. Такі падыход эканоміць не толькі грошы, але і час на гатаванне і падлік калорый.

«Мне прасцей лічыць бялкі і вугляводы, калі я ем адно і тое ж. Тады не трэба кожны раз пералічваць. Я ўжо прывык, і мяне ўсё задавальняе. Але пры жаданні разнастайнасць уносіць можна і трэба», — раіць трэнер.

Глеб скептычна ставіцца да суперфудаў і дабавак.

«Арганізму ўсё роўна, возьмем мы бялок з тварагу ці з «супермегадабаўкі» — у страўніку ўсё расшчапляецца на амінакіслоты. Яму неістотна, адкуль мы іх узялі».

На думку трэнера, пераход на здаровы лад жыцця — гэта не дадатковыя траты, а, наадварот, эканомія.

«Калі ў мяне заўтра цяжкая трэніроўка, я ўвечары не пайду траціць грошы на кактэйлі. Гэта ўжо эканомія, — прыводзіць прыклад Глеб. — Калі чалавек не высыпаецца, арганізм знаходзіцца ў стрэсе і імкнецца з'есці тлустую і багатую на вугляводы ежу для хуткай энергіі. І калі высыпацца і есці дастаткова бялку, то знікае сама цяга да спантанных перакусаў прысмакамі».

Каментары5

  • Іншы бок
    02.11.2025
    Тварог, а хтосьці ў шоку ад тых, хто жарэ ўсё, што не прыкалочана
  • Свідравальшчык
    02.11.2025
    Тварог, працую з такім падобным эканамістам (ён фармальна мой падначалены). Неяк затрымаліся ў тэрэне да паздна(надгадзіны аплочваюцца, канешне), і ён спазніўся ў танную сталоўку з агіднай ежай, якую ён аблюбаваў. Дык ён такую гістэрыку закаціў... Агіднна...
  • Парыльшчык
    03.11.2025
    Варта мець разнастайны рацыён, бо розныя віды ежы ўтрымліваюць унікальныя камбінацыі вітамінаў, мінералаў і іншых пажыўных рэчываў, неабходных для здароўя арганізма. Аднолькавы набор прадуктаў не забяспечвае ўсе неабходныя элементы, таму разнастайнасць ёсць ключавой для поўнага і збалансаванага харчавання і паляпшэння стрававання.

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць