Грамадства55

Да вясны пабудуюць веладарожку да Мінскага мора

Да вясны плануецца завяршыць будаўніцтва адзінай велапешаходнай дарожкі на тэрыторыі Ждановіцкага сельсавета пад Мінскам. Цяпер ад Чыжоўскага вадасховішча да Заслаўскага можна будзе даехаць не толькі на аўтамабілі, але і на ровары, піша pristalica.by.

Старшыня Ждановіцкага сельвыканкама Дзмітрый Атрашонак паведаміў, што новы маршрут аб’яднае некалькі буйных веладарожак. Раней веладарожка вяла толькі да Ждановічаў, а цяпер працягнецца да аўтамабільнага моста на 41‑м кіламетры МКАД, што дазволіць зручна даехаць да аквапарка «Лебядзіны». Адтуль можна будзе працягнуць шлях да самага Заслаўскага вадасховішча.

Паводле слоў Яўгена Казлоўскага, прадстаўніка падрадчыка ДУП «Мінскае ПМБ», веладарожка працягнецца да пляжа №5. Яе даўжыня складзе каля 2,43 кіламетра, а шырыня будзе вагацца ад 3 да 4,5 метра. Дарожку выкладуць тратуарнай пліткай, паставяць асвятленне, а таксама абсталююць шэсць зон адпачынку з веластаянкамі і лаўкамі.

Будаўнікі ўжо працуюць на асноўных участках — ад вуліцы Паркавай у Ждановічах, уздоўж вуліцы Палявой і дарогі Н9089. Таксама ўпарадкуюць тэрыторыю каля вадасховішча «Дразды» — уздоўж пляжа і дзіцячай пляцоўкі. Для зручнасці руху ўжо падрыхтаваная новая схема арганізацыі дарожнага руху.

Каментары5

  • Барадзед
    03.11.2025
    Але роварная дарожказ з пліткі — найгоршы і найдаражэйшы варыянт. Для ровара, як і для іншых колавых трэба добрая счэпка з пакрыццём, а плітка занадта слізкая. Асфальт трэба класці. Плітка толькі для пешаходаў падыходзіць.
  • Filipp
    03.11.2025
    Барадзед, Так, таксама аб гэтым падумаў, бывае па сцежцы лепей ехаць на ровары, чым па плітке. Да і пешаходы не любяць плітку і па мажлівасці намагаюцца рухацца па асфальтавай веладарожке, калі тая ёсць побач.
  • 12345
    03.11.2025
    Хто ездзіць на ровары скажа "велізарнае дзякуй" за плітку, па якой немагчыма ехаць пры наймалым галалёдзе. І асобнае "дзякуй" за вялікую жоўтую плітку, пры наездзе на якую, на рэбры, можна і інвалідам застацца.

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot17

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць