Журналістка Марыя Грыц атрымала паведамленне ад беларускіх спецслужбаў у Facebook. Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў гэтай сацсетцы, паведамляе «Вясна».

Ад Марыі хацелі атрымаць інфармацыю пра працэсы ўнутры дэмакратычных сілаў і дыяспары. За гэта ёй прапаноўвалі грошы або магчымасць наведаць Беларусь.

Пры гэтым выглядае, што спецслужбы пачалі пісаць з новага акаўнту — раней беларускім актывістам за мяжой пісалі з акаўнта Maria Pulkovskay.
Перад гэтым 27 кастрычніка журналісту «Еўрарадыё» Тарасу Тарналіцкаму прапанавалі нібыта супрацоўнічаць з СБУ, расказваючы інфармацыю пра беларускія дэмсілах, іх планы на будучыню і стаўленне да Украіны.
Тады па запыце Беларускай асацыяцыі журналістаў прадстаўнік Belpol Уладзімір Жыгар адзначыў небяспеку такіх кантактаў, калі чалавек не будзе захоўваць пільнасць:
«Да моманту ўсведамлення сапраўднага боку зносін чалавек фактычна сваімі дзеяннямі фарміруе супраць сябе кампраметуючыя матэрыялы, тым самым апынаючыся ў патэнцыйнай залежнасці ад беларускіх спецслужбаў. Такім чынам адбываецца вербаванне чалавека, бо калі ён адмовіцца ад далейшага ўзаемадзеяння, раней атрыманаю інфармацыяй чалавека будуць шантажаваць».
Спецслужбы выходзяць на кантакт з актывістамі праз фэйсбук: што вядома і як сябе абараніць
«Прапанаваў грошы». Беларуска распавяла, як КДБ спрабаваў яе вербаваць
Кадэбэшнік пад выглядам беларуса з Германіі спрабаваў арандаваць яхту
Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя
Каментары