Грамадства

Беларуская чыгунка паведаміла пра змены ў графіку руху

Беларуская чыгунка папярэдзіла пра адмену некаторых цягнікоў і запуск аўтобусаў 12—13 лістапада. Гэта звязана з планавым рамонтам чыгуначнага моста на ўчастку Пухавічы — Талька, таму паездка з Мінска ў бок Гомеля можа заняць больш часу і патрабаваць перасадак.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле паведамлення Беларускай чыгункі, 12 лістапада будуць адмененыя наступныя цягнікі:

  • Мінск — Гомель (бізнэс-клас): №№ 708/707, 748/715, 716/739, 758/757, 755/752;
  • Мінск — Мазыр: №№ 874/876, 876/875;
  • Мінск — Магілёў: № 742/741.

У якасці альтэрнатывы пасажырам прапануюць новыя скарочаныя маршруты, а некаторыя накіроўваюцца ў аб'езд:

  • Мінск — Гомель: дадатковыя цягнікі № 642/641 і № 621 пойдуць праз Жлобін і Магілёў;
  • Мінск — Магілёў: цягнік № 744/745 будзе рухацца праз Оршу;
  • Мазыр — Асіповічы: цягнікі №№ 876/875 і 874/873 будуць хадзіць толькі да Асіповіч і назад;
  • Гомель — Асіповічы: асобныя цягнікі №№ 885/886, 883/884, 881/882, 887/888 для пасажыраў.

Акрамя таго, пасажырам рэгіянальных ліній эканом-класа на ўчастку Мінск — Асіповічы прыйдзецца перасаджвацца на аўтобусы паміж станцыямі Талька і Пухавічы. Квіток на цягнік будзе дзейнічаць і для гэтага аўтатранспарту.

Каментары

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта28

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

Канада вядзе кулуарныя перагаворы аб статусе асацыяванага сябра Еўрасаюза4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць