Меркаванні77

«Прыбраў — штраф. Не прыбраў — штраф». Людзі абураюцца загадамі наконт лісця

Увядзенне штрафаў за няправільную ўтылізацыю апалага лісця выклікала гарачае абмеркаванне.

Фота: Vecteezy.com

Згодна з заканадаўствам, ва ўладальнікаў зямельных участкаў ёсць толькі дзве законныя магчымасці разабрацца з лісцем: або на кампост, або падпісанне дамовы з юрыдычнай асобай, якая займаецца вывазам камунальных адкідаў. За іншыя спосабы — ад спальвання ці выкіду ў сметнік да вывазу ў лес — прадугледжаны штраф.

У тыктоку пад ролікам з гэтай інфармацыяй людзі выказваюць прапановы, сумняваюцца ў праўдзівасці і жартуюць. Мы сабралі найбольш адметнае.

«Калі за паветра будзем плаціць?»

«Ужо не ведаюць, за што грошы з людзей браць. Гэтай зімой будзем за снег плаціць». Гэтая рэпліка набрала звыш 900 лайкаў.

«За ўсё трэба плаціць», — заўважае іншы карыстальнік і пытаецца: «А калі за паветра будзем плаціць?» Яго падтрымала амаль 240 іншых гледачоў.

«Прыбраў лісце = штраф. Не прыбраў лісце = штраф. Сам пазбавіўся лісця = штраф. Атрымаў штраф = штраф. Не атрымаў штрафу = штраф», — падсумоўвае рэчаіснасць іншы. І яго падтрымала больш за 620 гледачоў.

Яшчэ адзін звяртае ўвагу на тое, што ўладальнікі сваіх участкаў штосезон за нешта плацяць. І цікавіцца, што ж прыдумаюць, каб узяць з людзей грошы вясной.

«Улетку — трава, увосень — лісце, узімку — снег, а ўвесну за што плаціць будзем?»

«Хто прыдумаў гэтую лухту?» — выказвае нехта абурэнне.

«Самыя галоўныя дармаеды краіны», — адказваюць яму.

«Хто ім у галаву такія ідэі падкідае?» — цікавяцца людзі.

«Усё жыццё палілі лісце»

Многія заўважаюць, што спальваць лісце — даўняя практыка.

«Усё жыццё палілі лісце».

«Усё жыццё палілі, а цяпер нельга, дык мне што? Есці іх?»

«Усё жыццё лісце спальвалі, а тут ужо ад лісця ўсё дрэнна. Можа, і дрэвы ўжо шкоду прыносяць».

Што рабіць?

Некаторыя весела прапануюць не саджаць дрэў ці высечы іх, каб не было праблемы з лісцем.

«Ёсць яшчэ адзін варыянт — спілаваць дрэвы, бо прыбіраць становіцца ўсё даражэй».

«Не саджаць дрэваў, не будзе праблем».

«Ну ўсё… Трэба высякаць дрэвы».

«Спілуем усе дрэвы, дый годзе».

Але на гэта ім адказваюць:

«Высякаць дрэвы таксама нельга. Штраф».

Адзін з гледачоў прапануе «пакінуць лісце ў спакоі». Паводле яго словаў, «да вясны яно перапрэе пад снегам і ўгноіць газон». 

«Варыянт закапаць у зямлю на ўчастку таксама ёсць», — нагадвае іншы.

Ёсць і тыя, хто глядзіць на сітуацыю з гумарам:

«Мы сушым і зімой ямо, а куды іх яшчэ можна падзець, калі вакол адныя штрафы?» — заўважае нехта.

«Самакруткі яшчэ можна рабіць», — падказвае іншы.

«Я сваё лісце ў кішэнях паціху на працу важу».

Некаторыя не вераць і сцвярджаюць, што гэта дэзінфармацыя.

А адзін глядач сцвярджае, што «Лукашэнка дазволіў спальваць на ўчастку сухую траву ў кантэйнеры ці ў металічнай ёмістасці». Але гэта няпраўда.

Каментары7

  • Скорей бы закончился этот "год благоустройства"
    09.11.2025
    Когда уже этот грёбаный "год благоустройства" закончится? То с травой по 20см шиза летом, то осенью шиза с листьями, а скоро ещё снег выпадет.
  • даведка
    09.11.2025
    На районном и республиканском субботниках ни один опавший лист не пострадал...
  • Моонзунд
    10.11.2025
    А я убираю листья
    Хрен кто меня оштрафует
    Зато относительно чисто в округе,и мне приятно.

Цяпер чытаюць

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку60

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку

Усе навіны →
Усе навіны

У Шуміліне маці сама далучыла 16‑гадовую дачку да прастытуцыі9

Прыбіральшчыцы ў школе не працягнулі кантракт — яна адсудзіла 10 заробкаў1

«Пяты год жыву ў Польшчы, і ні разу не сутыкнуўся са «спердаляй» — штодня я тут бачу іншае»33

У Фаніпалі запусцяць вытворчасць віскі па шатландскай тэхналогіі8

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі18

У Празе судзяць футбольнага фаната за замах на забойства беларуса2

У Брэсце адкрылі музей зубра1

Байцы ГУР і УСУ пабіліся каля санаторыя за права на гэту тэрыторыю, 10 чалавек узялі ў закладнікі56

«Спачатку тры гадзіны мы сядзелі ў самалёце». Як беларусы пакутуюць праз рэгулярнае закрыццё аэрапорта ў Вільні8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку60

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць