Грамадства1111

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў

Усе падыходы да моста 6 лістапада падчас візіту Лукашэнкі былі ачэпленыя.

Звычайныя людзі не маглі трапіць на сам мост, пакуль яго адкрываў Лукашэнка. Пускалі толькі запрошаных. Скрыншот: сацсеткі

Служба бяспекі Лукашэнкі не дапусціла простых мазырчукоў на адкрыццё моста цераз Прыпяць, паведамляе «Флагшток».

У TikTok гараджане публікуюць відэа са скаргамі на тое, што ўсе падыходы да моста 6 лістапада падчас візіту Лукашэнкі былі ачэпленыя.

У выніку некалькі соцень мазырчукоў назіралі за цырымоніяй адкрыцця з набярэжнай з адлегласці некалькіх соцень метраў.

На самім мерапрыемстве ў якасці «простых жыхароў» прысутнічалі загадзя адабраныя і запрошаныя працаўнікі дзяржаўнай вертыкалі.

Лукашэнка на адкрыцці моста. Фота: БелТА

Адна з TikTok-блогерак у сваім жывым эфіры падбухторвала натоўп крычаць «Баць-ка!» падчас адкрыцця моста ў Мазыры.

Аднак яе ніхто не падтрымаў.

Пад відэа карыстальнікі таксама скептычна паставіліся да парыву мазыранкі. Самым папулярным каментаром стаў наступны: «Агоў, чаго вы чужога чалавека называеце бацькам?»

Каментары11

  • Беларус
    07.11.2025
    Пры гэтым падазраю, што і большасць простых мазыран на далёкіх подступах сабралі па разнарадцы.
  • Гарамбуш
    07.11.2025
    Фотка эпичная. "Банда смотрит на свой элехтарат"
  • %
    07.11.2025
    А вы кажыце ніхто яго не ўспрымае. Вунь колькі ... пнецца да богападобнага дакрунцца, ці проста ў вочы любыя заглянуць

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

«Экстрэмісцкай» прызналі групоўку «Чорныя русы», якая заявіла пра сябе пасля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы1

Нацбанк анансаваў змякчэнне крэдытавання беларусаў3

Юрыст Сапелка: Замарожванне спісаў «экстрэмістаў» — гэта спроба прадаць імітацыю за рэальныя саступкі10

«Рэанімавалі дома 40 хвілін». Што вядома пра памерлую пасля выпіскі з радзільні 32‑гадовую блогерку з Чэрыкава10

53‑гадовая жанчына забіла 31‑гадовага каханка: цела спаліла і рассыпала прах па агародзе16

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць