Кіно22

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму

Уладзімір Гасцюхін, Мікалай Бурляеў — ніводзін расійскі шавініст не паехаў з фестывалю без узнагароды.

Заур Цагоеў — рэжысёр фільма «Паляўнічы», які атрымаў Гран-пры «Лістапада» ў 2025 годзе

Усе ўжо забылі, калі апошні раз здымаўся мастацкі фільм па-беларуску. Нават «Купалу», стужку пра беларускага класіка, з 2020 года так і не паказалі. На фестывалі «Лістапад» у такіх умовах дамінавалі фільмы з краін з таталітарнымі і аўтарытарнымі рэжымамі. 

Гран-пры «Золата Лістапада» атрымаў расійскі фільм «Паляўнічы». Яго зняў рэжысёр з Паўночнай Асеціі Заур Цагоеў.

Спецыяльны прыз Аляксандра Лукашэнкі прысуджаны кітайскаму рэжысёру Чжан Чжуну, паведамляе БелТА.

Цагоеў падзякаваў: «Гэта для нас насамрэч вельмі нечакана, але і прыемна. Перамога важная для нас не толькі як для маладых кінематаграфістаў, але і як для прадстаўнікоў Паўночнай Асеціі. Для нашай рэспублікі гэта будзе добры матыватар, каб развівацца ў мастацтве», — сказаў ён.

Спецыяльны прыз журы конкурсу гульнявых фільмаў атрымала кітайская кінакарціна «Весялосць на базары» (рэжысёр Келіму Абулізі), а прыз глядацкіх сімпатый — расійскі фільм «Мой дзед» (рэжысёр Святаслаў Уласаў). Аднак ва ўмовах татальных фальсіфікацый, у якіх існуе цяпер Беларусь, цяжка сказаць, ці вынікі глядацкага галасавання на фестывалі падлічвалі сумленна.

Прыз «За найлепшае гукавое (музычнае) рашэнне гульнявога фільма» прысуджаны Мануэлю Барыёсу і Эдуарда Гансалесу за фільм «Алі Прымера» (Венесуэла).

Прыз за найлепшую мужчынскую ролю атрымаў верны лукашэнкавец, народны артыст Беларусі Уладзімір Гасцюхін за фільм «Мой дзед» (Расія), а за найлепшую жаночую ролю — Святлана Кручкова за фільм «Двое ў адным жыцці, не лічачы сабакі» (Расія).

Уладальнікам прыза за найлепшую аператарскую работу імя Юрыя Марухіна стаў Мартэза Кафуры за фільм «Лавец у жыце» (Іран), а за найлепшую рэжысуру імя Міхаіла Пташука — Крыстыян Петцальд за фільм «Адлюстраванні №3» (Германія).

У конкурсе негульнявых фільмаў пераможцам стала карціна «Мікіта» (Расія, рэжысёры Мікалай Бурляеў, Дзмітрый Чарняцоў).

Спецыяльны прыз журы конкурсу негульнявых фільмаў атрымала кінастужка «Цётухна Ху і яе райскі сад» (Кітай, рэжысёр Пань Чжыці).

Найлепшым фільмам конкурсу анімацыйных стужак стала карціна «Казка Іскрынкі» (Расія, рэжысёр Анастасія Ліс).

У намінацыі нацыянальных кінашкол перамагла кінастужка «Але любоў з іх большая» (Расія, рэжысёр Кіра Неміровіч-Данчанка).

Прыз за найлепшы фільм імя Віктара Турава ў конкурсе «Кіно маладых» атрымаў фільм «Бананавы сад» (Іран, рэжысёр Рэза Кешаварз Хадад). 

Лепшым негульнявым фільмам нацыянальнага конкурсу стала кінакарціна «Жыццё маё — «Харошкі». Валянціна Гаявая» (Беларусь, рэжысёр Анжаліка Новікава).

Прыз за найлепшы фільм конкурсу кароткаметражных фільмаў атрымала кітайская кінакарціна «Сапсаваная вясна» (рэжысёр Цю Юй), а дыплом «Па выніках глядацкага галасавання» — фільм «І цяпер я саступаю» (ЗША, рэжысёр Рані ДэМут).

Каментары2

  • Янка
    07.11.2025
    Вельмі сумнеўна, што нехта будзе глядзець прадстаўленыя на гэтым фестывалі "кінатворы" па-за ягоных межаў
  • Цім
    09.11.2025
    Янка, Я думаю, што Лукашэнка нават і не глядзеў кітайскую фільму :) Але прыз ўручылі.

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа44

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

У кнігарні ў Нью-Ёрку будзе палічка з беларускімі кнігамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа44

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць