Грамадства1111

Лукашэнка: Некаторыя рэктары дастукаліся да антыдзяржаўнай палітыкі і сталі царкамі

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 20 лістапада, прымаючы кадравыя рашэнні.

Сяргей Каспяровіч і Юрый Машын

Ён узгадніў прызначэнне новых рэктараў у дзвюх ВНУ краіны. На пасадзе рэктара Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта будзе працаваць Сяргей Каспяровіч. Да гэтага часу ён займаў пасаду рэктара Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

На пасаду рэктара Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова ўзгоднены Юрый Машын. Раней ён працаваў на пасадзе першага прарэктара Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Звяртаючыся да новых кіраўнікоў ВНУ, Лукашэнка арыентаваў іх перш за ўсё на дасягненне канкрэтных вынікаў, тым больш што людзі яны адукаваныя, прасунутыя і павінны самі разумець, якія да іх прад'яўляюцца патрабаванні. «Рэктар — гэта найвялікшая пасада. Марыць толькі можна пра такую працу. Усё ў цябе пад рукамі: працуеш з моладдзю, разумныя, граматныя падначаленыя. Патрэбны вынік», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым ён крытычна адазваўся аб паводзінах асобных кіраўнікоў ВНУ. «Некаторых панесла. Асабліва маладых рэктараў. Яны ўжо дастукаліся да антыдзяржаўнай палітыкі. Яны сталі «царкамі» там, ва ўніверсітэце, — звярнуў увагу ён. — Барані вас Божа ад гэтага галавакружэння ад поспехаў. Павінна быць пэўная палітыка. А то ў нас некаторыя кажуць: «На Захадзе — вось гэта да, а ў нас — гэта не». І ў той жа час усе вы і тыя, пра якіх я кажу (прабачце, не называю сёння прозвішчы), яны ж адукацыю атрымалі і вялікімі сталі тут. Таму працуйце сумленна, акуратна».

Каментары11

  • Аналитик
    20.11.2025
    Потому что они видят отсталость псевдосоветской системы образования с её фальшивым распределением, "отработкой", отсутствием интереса у студентов и преподавателей работать по устаревшим советским схемам, понятиям и программам. В вузы даже нельзя зайти постороннему, везде охрана на входе. В то время как на Западе всё динамично, есть конференции, обмены и т.д. Наука не может развиваться в изоляции.
  • 1
    20.11.2025
    А некаторыя самазванцы ссінелымі пальцамі, трасучай дурной галавой усё за крэсла прэзыдэнта трымацца хочуць
  • Ёсік
    20.11.2025
    Аналитик, уся праблема сёняшняй Беларусі, што кіраўнік усё арыентуе на сябе, праз свой досьвед. Паверце, яму нармалёва ў арміі кірзавыя боты ды анучы, бо яму было добра. Ён сваё навучаньне ў ВНУ па сёняшні дзень успамінае. Таму й дровы б'е, кароў за цыцкі цягае ды іншае са сваёй маладосьці.

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга3

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Да канца гэтага года мы павінны мець свае боепрыпасы да артылерыйскіх сістэм38

Урад Ціханоўскай прыняў пастанову «Аб беларускім партызанска-супраціўным руху»25

У Будслаўскім касцёле люты холад: прыхаджане стаяць у пухавіках і шапках, а святары адпраўляюць службу ў пальчатках4

Міжнародная ліга КВЗ спыняе сваю працу ў Мінску пасля 12 гадоў3

Ад 7 еўра за гадзіну на будоўлі ў Гамбургу да 14 еўра на Алімпіядзе ў Парыжы: досвед беларуса пра заробкі ў Еўропе6

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць4

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга3

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць