Грамадства11

Знайшлі кажана ўзімку — не праходзьце міма!

Нават калі звярок ляжыць нерухома і падаецца мёртвым, у яго яшчэ ёсць шанец выжыць, і яму трэба дапамагчы, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Позняй восенню кажаны шукаюць сабе прытулку, які падыходзіць для зімовай спячкі, і могуць з’явіцца ў пад’ездах, кватэрах і на балконах. У маразы іх нярэдка знаходзяць проста на зямлі ў стане непрытомнасці.

Як дапамагчы такому кажану?

  • Не панікуйце. Для кантакта з кажаном надзеньце шчыльныя пальчаткі або ізалюйце рукі ад магчымага ўкусу пры дапамозе шчыльнай тканіны або адзення.
  • Акуратна памясціце кажанчыка ў скрыню з невялікімі дзіркамі.
  • Звярніцеся ў Мінскі цэнтр рэабілітацыі рукакрылых «Кажанаполіс»: +375 29 213 92 57 (А1, Viber, Telegram, WhatsApp). Вас пракансультуе хіраптэролаг Аляксей Шпак з НАН Беларусі.

Калі вы з Мінска ці ваколіц, цэнтр можа прыняць кажана на камфортную зімоўку, а вясной яго выпусцяць на волю. Калі ж вы з іншага рэгіёна, то вам падкажуць, як дапамагчы звярку.

Кажаны не з'яўляюцца пагрозай для людзей: яны не агрэсіўныя і самі не нападаюць.

Усе кажаны ў Беларусі знаходзяцца пад аховай дзяржавы, і забіваць іх нельга. А восем відаў з і іх уключаныя ў нацыянальную Чырвоную кнігу.

Кажаны жывуць у сярэднім да 15 гадоў, хоць некаторыя асобіны — нашмат даўжэй. Адзін кажан-ветэран пражыў 43,5 года. Гэта была начніца Бранта — від, які сустракаецца і ў Беларусі.

Каментары1

  • Льт
    25.11.2025
    Кажанаполіс - найпрыемная назва якую можна прыдумаць.

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч3

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым10

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч3

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць