Усяго патроху33

Ці ёсць сувязь паміж бабрамі і кажанамі? Аказваецца, самая непасрэдная

Бабры — сапраўдныя інжынеры экасістэм, якія змяняюць мясцовасць вакол сябе і дапамагаюць не толькі рыбам і птушкам, але і кажанам. Раней было вядома, што бабры станоўча ўплываюць на кажаноў, але прычыны гэтага заставаліся няяснымі. Цяпер навукоўцы разгадалі гэтую загадку, піша «Дзікая прырода побач».

Фота ілюстрацыйнае

Нядаўняе даследаванне ў Швейцарыі паказала: там, дзе жывуць бабры, павялічваецца і колькасць кажаноў, іх актыўнасць і эфектыўнасць пошуку ежы ў параўнанні з тэрыторыямі без баброў.

Бабры ствараюць сажалкі, вакол якіх з'яўляецца больш мёртвага дрэвастою — гэта дае шмат прытулку і ежы для насякомых, а значыць, і для кажаноў, якія жывяцца імі.

У такіх мясцінах адзначана таксама павелічэнне колькасці відаў кажаноў, у тым ліку і рэдкіх.

Вяртанне рачных баброў у Еўропе прынесла вялікую карысць многім відам жывёл і раслін, як водным, так і наземным.

Дзейнасць баброў дапамагае аднаўляць водна-балотныя ўгоддзі і павялічваць біяразнастайнасць. Яны — найлепшыя саюзнікі ў справе аднаўлення прыродных экасістэм.

Каментары3

  • Жвір
    29.10.2025
    Ха! У мяне два маленькія кажанкí круцяцца ля хаты ўвечары, калі сонца ўжо дало нырца ў вадаём, але неба яшчэ сьветлае, і аж да позьняга часу. Найбольш часта заўважаю іх у перыяд жнівень-верасень. А вось баброў пры гэтым, у непасрэдным прыбліжэньні, няма, і нават іх прыкметаў няма. Яны жывуць па ручаях ды рацэ вышэй, кілометры 2-4, як мінімум, там кожнага разу адзначаю прыкметы іхнай жыцьцядзейнасьці.
  • Болей баброў, меней зампалітаў
    30.10.2025
    Бабры будуюць экасістэмы, якія нішчаць крэпкія хазяйственікі.
  • даведка
    30.10.2025
    Я прекрасно помню, как в 90-е годы недалеко от дороги стояли клетки на бобра...

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам12

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам12

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць