Грамадства66

Стала вядома, якую блатную пасаду атрымаў пасля вызвалення з СІЗА экс-дырэктар Палаца Рэспублікі

Максіма Прыхадоўскага злавілі на карупцыі, але далі яшчэ адзін шанец.

Максім Прыхадоўскі (справа). Фота: інстаграм @maksim_prikhodovskii. Свой шлях наверх у пралукашэнкаўскія колы мужчына пачынаў з простага вясельнага тамады ў Бярозе

Пасля амаль чатырохмесячнай адсутнасці ў сацсетках у сувязі з затрыманнем экс-дырэктар Палаца Рэспублікі і дэпутат Мінгарсавета Максім Прыхадоўскі з’явіўся ў інстаграме з відэазаклікам прыязджаць у Белавежскую пушчу да Дзеда Мароза — цяпер чыноўнік працуе там на пасадзе намесніка генеральнага дырэктара.

Злоўлены на атрыманні хабару фунцыянер прабыў пад следствам крыху больш за два месяцы. Спачатку яго перавялі з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе, а ў кастрычніку ўвогуле адпусцілі. Па словах былых калег Прыхадоўскага, вызваленне адбылося дзякуючы сяброўству з прэс-сакратаркай Лукашэнкі Наталляй Эйсмант. Маўляў, ён сам не хаваў гэтага, калі прыйшоў забіраць рэчы з Палаца Рэспублікі. «Наталля Мікалаеўна (прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант — НН) можа ўсё», — смяяўся ён у твар супрацоўнікам палаца.

Выгаднае сяброўства дазволіла зняць з Прыхадоўскага ўсе абвінавачанні, хоць ягоныя паплечнікі і застаюцца за кратамі.

Новая пасада Прыхадоўскага. Фота: npbp.by

Месца дырэктара Палаца Рэспублікі пры гэтым пакуль застаецца вакантным: на афіцыйнай старонцы ў раздзеле «Кіраўніцтва» фігуруе толькі першы намеснік Юрый Навумовіч.

Каментары6

  • Макиавелли
    26.11.2025
    Коррупция, воровство, непрофессионализм, бандитизм - этотне преступления для Лукаша. Преступление - критиковать власть и тиранодиктатора.
  • даведка
    26.11.2025
    Нормально так, проворовался директор и стал заместителем генерального директора по идеологической работе при одной из резиденций Лукашенко.
  • даведка
    26.11.2025
    Наталья Эйсмонт вот заступилась за Максима Приходовского, а Анна Селук на вручении премии работникам радио сидела с министром культуры Чернецким.

    У Натальи Эйсмонт подтянутый муж, а Максим нет; у Анны Селук толстенький и низкорослый муж, а министр культуры напротив рослый и худощавый мужчина.

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны37

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Грузія так і не стала домам». Айцішнік не змог прызвычаіцца да краіны, хоць падатак складае 1%, — цяпер абірае паміж Іспаніяй і ЗША7

Беларускі стэндап-комік Максім Канавал расказаў, як гуляе ў хакей у Польшчы

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»18

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам12

«Да новай сустрэчы, наш мілы хлопчык. Мы будзем любіць цябе вечна». Сіндзі Кроўфард упершыню выказалася пра смерць сына

«Аліварыя» прэзентавала квас з тыповым навагоднім смакам7

У Гомелі 27‑гадовы мужчына забіў цяжарную жонку5

У Мінску 60‑гадовы жанаты зваршчык заняўся сэксам з 40‑гадовай выпадковай жанчынай на вачах у людзей39

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны37

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць