Грамадства1313

«Наталля Эйсмант можа ўсё». Арыштаваны за хабары дырэктар Палаца Рэспублікі ўжо на свабодзе і нават з новай пасадай

Абвінавачаны ў карупцыі дырэктар Палаца Рэспублікі і дэпутат Мінгарсавета Максім Прыхадоўскі прабыў пад следствам крыху больш за два месяцы. Спачатку яго перавялі з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе, а днямі і ўвогуле адпусцілі. Вярнуўшыся на былое месца працы, каб забраць рэчы, чыноўнік ледзь не з парога заявіў, што з турмы яго выцягнула Наталля Эйсмант, а вось ягоным паплечнікам давядзецца яшчэ пасядзець, бо ў іх такой сяброўкі няма.

Максім Прыхадоўскі

Максім Прыхадоўскі — хоць і дробны, але сапраўдны любімчык пралукашэнкаўскага лёсу: пачаўшы з простага вясельнага тамады ў Бярозе, ён выслужыў сабе дырэктарскае крэсла ў Палацы Рэспублікі, «стол-кніжку» ў Мінскім гарадскім савеце і мяккую падушку ля ног беларускай вертыкалі.

У жніўні 2025 года здавалася, што на яго кар'еры можна ставіць крыж — Прыхадоўскага, аднаго з арганізатараў «Марафонаў адзінства», адправілі ў СІЗА за карупцыю.

Якім жа здзіўленнем было для яго калег па Палацы Рэспублікі вяртанне адстаўленага дырэктара ўжо праз два месяцы. 

Адзін з супрацоўнікаў Палаца Рэспублікі на ўмовах ананімнасці распавёў «Нашай Ніве» пра наменклатурнае ўваскрашэнне Прыхадоўскага:

 — І я, і ўсе былі проста ў шоку, калі ён з’явіўся. Пры гэтым зайшоў як ні ў чым не бывала — з усмешкай, з жартамі, як заўсёды паціснуў рукі… Асабліва і не схуднеў, хаця погляд, вядома, быў спалоханы, вочы нібы заплаканыя. Каб вы разумелі, усе гэтыя месяцы тэма Прыхадоўскага была пад забаронай — усе толькі перашэптваліся.

Мы ведалі, што яго злавілі на месцы злачынства, у момант атрымання хабару, але не ў Палацы — сустрэча была дзесьці ў горадзе.

Пасля гэтага яго кабінет апячаталі, усю тэхніку забралі. У нас пастаянна былі нейкія людзі, допыты, вобшукі — тут ужо было не да канцэртаў. Кіраўніцтва казала, што Максім Анатолевіч адсутнічае на нявызначаны тэрмін. Але мы ж усё разумелі — з таго месца звычайна не вяртаюцца, а тут ён прыйшоў такі ж…

А ён сам усё растлумачыў — гэта чулі некалькі нашых супрацоўнікаў. Прыхадоўскі, смеючыся, сказаў: «Наталля Мікалаеўна (прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант — НН) можа ўсё». Гэта я даслоўна перадаю. І гэтак жа смеючыся пайшоў збіраць свае рэчы. Яго сапраўды вызвалілі ад пасады дырэктара Палаца Рэспублікі і, паводле ягоных жа слоў, перавялі ў нейкі запаведнік — ці то ў Бярэзінскі, ці то ў Белавежскую пушчу. Але з яго знялі ўсе абвінавачанні, ён больш не фігуруе ў крымінальнай справе, хоць усе ягоныя паплечнікі засталіся за кратамі. І гэта я ўжо сам чуў, калі ён сыходзіў: Прыхадоўскі сказаў камусьці — «Манышаў няхай яшчэ пасядзіць — у яго такой сяброўкі няма». І зноў засмяяўся.

Чытайце пра арышт Аляксандра Манышава: Затрымалі кіраўнікоў івэнт-кампаній. Адзін з іх дапамагаў ладзіць канцэрты ў падтрымку Лукашэнкі

Максім Прыхадоўскі. Фота: Sb.by

— Як вы даведаліся пра затрыманне Прыхадоўскага?

— Ён проста знік: паехаў на абед і не вярнуўся. Мы зразумелі, што нешта не так, калі яго пачала вельмі нервова шукаць яго асабістая памочніца Вераніка. І калі ўбачылі яе ўсю ў слязах — зразумелі, што нешта здарылася… Ну а што яшчэ ў нас можа здарыцца з чыноўнікам? Арыштавалі.

Хаця ніхто асабліва не здзівіўся — Максім апошнім часам зусім страціў пачуццё меры, было адчуванне, што ён свядома правярае, дзе праходзіць мяжа дазволенага. Усяго было занадта. Ён усімі спосабамі падкрэсліваў, што мае грошы — пачынаючы з дарагіх гадзіннікаў і заканчваючы новымі элітнымі аўтамабілямі проста з салона.

Проста па-чалавечы хацелася сказаць: «Максім, спыніся!» Але ён усё шыкаваў і пастаянна спасылаўся на свае сувязі. Часта паўтараў, што Эйсмант — яго сяброўка, а пасля выбараў усё часцей гучала прозвішча Ганны Сялук, нявесткі Лукашэнкі. Ён вельмі ганарыўся сяброўствам з Качанавай, Маркавым, Гігіным, Лук’янавым… Раней гэтак жа на задніх лапках бегаў перад Верай Паляковай, калі яшчэ быў жывы Макей… Увогуле, перад усімі.

А пасля «Марафону адзінства» яго быццам зусім «накрыла» — ён адчуў сябе гаспадарам свету. І мы ўсе гэта бачылі.

Максім Прыхадоўскі з Аляксандрам Лукашэнка. Фота: БелТА

— Дык а якія прэтэнзіі былі ў сілавікоў да Прыхадоўскага?

— У Прыхадоўскага было даўняе сяброўства з Манышавым. Яны вельмі даўно круцілі схемы, і пра гэта ў Палацы ўсе ведалі. З таго, што чуў я, шмат што датычыла тэхнікі і абсталявання.

Максім аддаваў Манышаву канцэртную тэхніку ў арэнду, усё гэта вывозілася з Палаца ледзь не ўначы, а потым вярталася назад. Ніякіх папер не складалася, усё на словах. Я ведаю, што наша дарагая апаратура некалькі разоў усплывала на закрытых вечарынах пад Мінскам і двойчы — на вельмі буйных вяселлях для сур’ёзных людзей, дзе запрошанымі артыстамі былі Меладзэ і Алеграва. Тэхніка на мільёны даляраў проста давалася пагуляць, а паводле дакументаў — яна нібыта стаяла ў зале Палаца Рэспублікі.

Другое — яны ўдвух цалкам кантралявалі канцэртную дзейнасць у Беларусі: Прыхадоўскі «прайграваў» тэндары на правядзенне канцэртаў, артыст сыходзіў выступаць да канкурэнтаў, Палац губляў рэпутацыю, але Прыхадоўскі атрымліваў «адкат».

Трэцяе — гульні на дзяржзакупках: нам патрэбны быў грузавік для перавозкі дэкарацый — у дакументах яго кошт быў указаны, скажам, сто тысяч даляраў, а куплялі яго за трыццаць. Розніца знікала. І пра гэта ў Палацы ведалі многія.

— Як у Палацы паставіліся да вызвалення Прыхадоўскага?

— Ва ўсім калектыве шок ад таго, што Прыхадоўскі на волі. Але ў калектыве рады, што яго знялі з пасады — можа, хоць цяпер наша пляцоўка вернецца ў шэраг прэстыжных. Раней мы былі ў топе — якіх зорак прывозілі! Пры Максіме мы страцілі рэпутацыю, бо праз ягоныя аферы да нас ніхто не хацеў ехаць. Проста паглядзіце афішу — хто з буйных зорак выступаў у нас пасля прызначэння Прыхадоўскага дырэктарам? Ён жа ўсіх «прадаваў» у іншыя залы, сам набіваў кішэні, а ў нас выступалі «Харошкі» ці Тарыэл Майсурадзэ на паўзалы.

Прыхадоўскі нарадзіўся ў 1980‑м у Бярозе ў сям’і дактароў. Пасля школы спрабаваў паступіць у вучэльню і інстытут, але не прайшоў. Балаў хапіла на дашкольны факультэт у Брэсцкім педагагічным універсітэце, дзе ён атрымаў дыплом метадыста і дзіцячага псіхолага. Пасля гэтага працаваў ліфцёрам у бальніцы, арганізатарам у Бярозаўскім доме культуры. Трапіў у каманду шансанье Віктара Каліны, які і перавёз яго ў Мінск. Дырэктарам Палаца Рэспублікі Прыхадоўскі стаў у 2020 годзе, да гэтага адпрацаваўшы шмат гадоў спецыялістам канцэртнага аддзела.

Каментары13

  • No
    21.10.2025
    Махляр і карупцыянер - гэта усе ведаюць, але не за кратамі. Вось вам вусатая змаганее з карупцыей.

    Тут па твару бачна што гэта вельмі “чэстны чалавек”))
  • Gorliwy Litwin
    21.10.2025
    Гэта называецца Эмацыйны Інтэлект. І ў спадара Максіма, і ў спадарыні Наталлі. У каго такога няма, той у рэшце рэшт або ў турме згніе або ў акопе . Цяпер як рацыянальныя функцыі забірае сабе інтэлект Штучны, дык толькі ў Эмацыйнага застаюцца рэальныя сэнс і значэнне.
  • даведка
    21.10.2025
    Он же в кои-то веки подчинённый заместителя председателя Минского городского совета депутатов и бывшего милицейского борца с коррупцией таможенников в носках Ивана Эйсмонта, поэтому его жена Наталья Николаевна и похлопотала за хорошего человека. Все привыкли к сборищу взяточников среди подчинённых членов Натальи Ивановны (Кочановой) в Совете республики, а у мужа Натальи Николаевны (Эйсмонт) с этим злом всё должно быть девственно безупречно...

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў9

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам33

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

Тэнісістка расказала, як адчувае сябе пасля інсульту ў 33 гады5

У Чэрыкаўскім раёне мікрааўтобус сутыкнуўся з лесавозам. Замест машыны куча металалому, кіроўца загінуў1

Італьянцаў абурыў каментар прэзідэнта ФІФА адносна непрысутнасці іх футбольнай зборнай на чэмпіянаце свету5

«Увесь завод разбілі. 23 прылёты было». УСУ нанеслі ўдар па важным заводзе ў Армянску, гэта спыніць вытворчасць тытану1

«Адгэтуль лічыце яго востравам». Хто і як праводзіць аперацыю «адсячэння» Крыма1

На Сардзініі забаранілі прыходзіць на пляж з парасонамі. Чаму так?5

Падпісанне мемарандума Ірана з ЗША адкладзена1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў9

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць