Грамадства1717

Яшчэ адзін еўрапейскі сэрвіс закрывае рахункі беларусам без ДНЖ

Еўрапейскі фінансавы сэрвіс Wise пачаў закрываць рахункі для грамадзян Беларусі і Расіі, якія адкрывалі іх на падставе працоўнай візы тыпу D, паведамляе тэлеграм-канал Infotrans Media Belarus.

Фота ілюстрацыйнае

Карыстальнікі атрымалі паведамленні з патрабаваннем падаць дадатковыя дакументы — дазвол на жыхарства ў любой краіне ЕС.

Раней для адкрыцця карты было дастаткова мець нацыянальную візу D, што давала права жыць і працаваць у Еўропе да года, але цяпер гэтага ўжо недастаткова.

Wise стаў ужо трэцім банкам пасля Paysera і Revolut, які больш не абслугоўвае беларусаў і расіян з працоўнымі візамі. Цяпер, каб адкрыць або захаваць еўрапейскі рахунак, патрабуецца афіцыйны ДНЖ.

Паводле экспертаў, такія меры звязаныя з узмацненнем санкцый супраць Беларусі і Расіі, а таксама страхам банкаў атрымаць штрафы за магчымыя парушэнні санкцыйнага заканадаўства.

Карыстальнікі, якія ўжо маюць карты Wise на падставе візы D, таксама павінны падаць ДНЖ, каб працягваць карыстацца сэрвісам.

Каментары17

  • Жора
    29.11.2025
    Малюеце ў фоташопе і высылаеце. Праверыць шляхоў у іх усё адно няма; ды й не іх гэта сабачая справа. Хіба што серыю і нумар паглядзець у знаёмых, ды зрабіць падобныя.
  • Финансист
    29.11.2025
    "Wise стаў ужо трэцім банкам"
    Wise это не банк, это платежная система. Они привязывают себя к счету в европейским банке(по месту регистрации клиента), который скорее всего по рекомендации спецслужб стал ограничивать доступ до сервиса беларусам с визами.
  • Алесь
    29.11.2025
    Вашая дарагая, пан Кац прапануе здацца?

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі40

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад лавінай у Кабардзіна-Балкарыі загінулі 13 расійскіх спецназаўцаў5

Уіткафу і Кушнеру прапаноўвалі прыляцець у Беларусь і ехаць ва Украіну з Гомеля. Але яны не захацелі5

Венгрыя высылае адразу 10 расійскіх дыпламатаў. Такога раней не было1

«Гелі пераліваюць у розныя бутэлькі — ад ёгуртаў або ад кефіру». Як і што купляюць і прадаюць беларусы на польскім рынку ў Беластоку2

«Сотні курдаў расказваюць пра сувязь з дачкой прэм'ера Курдыстана. І толькі 1% заяў на прытулак ад мігрантаў у Брытаніі сапраўдныя»19

У Швецыі затрымалі беларуса — ён фатаграфаваў ахоўныя аб’екты. Там вырабляюць ракеты і боепрыпасы2

Анджаліна Джалі наведала баксёрскі клуб у Харкаве2

Расіяне атакуюць пасажырскія цягнікі ва Украіне7

Мурал беларускім пісьменнікам адкрылі ў Касцюковічах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі40

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць