Свет22

У Нью-Ёрку пачынаецца працэс над Луіджы Манджонэ. Яго абвінавачваюць у забойстве кіраўніка страхавой кампаніі, якое ўсхвалявала ЗША

Яшчэ да яго затрымання смерць высокапастаўленага страхоўшчыка выклікала ў ЗША хвалю злараднасці, прадэманстраваўшы незадаволенасць многіх амерыканцаў недаступнасцю медыцыны. Манджонэ пагражае смяротнае пакаранне.

Фота: Steven Hirsch-Pool / Getty Images

У судзе Нью-Ёрка пачаліся папярэднія слуханні па справе аб забойстве ў снежні 2024 года кіраўніка страхавой кампаніі UnitedHealthcare Браяна Томпсана. Абвінавачанне выстаўлена 27‑гадоваму Луіджы Манджонэ, яму можа пагражаць смяротнае пакаранне, піша Бі-бі-сі.

Яшчэ да яго затрымання смерць высокапастаўленага страхоўшчыка падняла ў ЗША хвалю зларадства, прадэманстраваўшы незадаволенасць многіх амерыканцаў недаступнасцю медыцыны.

Папярэднія судовыя слуханні, якія пачаліся ў Нью-Ёрку, павінны ўстанавіць, ці можа суд разглядаць матэрыялы допыту Манджонэ, які быў праведзены адразу пасля яго затрымання ў пачатку снежня 2024 года ў McDonald's у горадзе Алтуна ў штаце Пенсільванія, а таксама далучыць да справы ў якасці рэчыўных доказаў знойдзеныя ў яго тады пры сабе рэчы — нататнік, пісталет і т.л.

Абарона Манджонэ настойвае, што сам допыт быў праведзены з парушэннем працэдуры, у прыватнасці, яму не было абвешчана аб яго правах, у тым ліку аб праве не сведчыць супраць сябе (так званае правіла Міранды).

Менавіта тады, лічаць адвакаты, следства атрымала найважнейшыя для справы матэрыялы, якія ў тым ліку праліваюць святло на магчымы матыў злачынства, адзначае Reuters: у нататніку Манджонэ нібыта была знойдзена тлумачальная запіска.

На слуханнях у судзе адзін з паліцэйскіх паказаў, што неўзабаве пасля затрымання Манджонэ сам, без падказкі, расказаў яму, што ў яго ў заплечніку ляжыць пісталет, надрукаваны на 3D-прынтары. Адвакаты ставяць пад сумнеў, што Манджонэ мог сам паведаміць аб сабе такую кампраметуючую інфармацыю, мяркуючы, што яго дапытвалі, не паведаміўшы яму аб яго правах, паведамляе Reuters.

Манджонэ выставілі абвінавачванні ў наўмысным забойстве як на ўзроўні штата, так і на федэральным узроўні. У штаце Нью-Ёрк, дзе быў забіты Томпсан, смяротнае пакаранне забаронена, абвінавачанне на ўзроўні штата пагражае Манджоне пажыццёвым зняволеннем.

Аднак на федэральным узроўні за такое злачынства зламыснік можа быць асуджаны на смяротнае пакаранне, і абвінавачанне ўжо заявіла, што плануе запытаць менавіта вышэйшую меру пакарання.

Акрамя забойства, Манджонэ абвінавачваецца таксама ў незаконным вырабе зброі, падробцы дакументаў і шэрагу іншых злачынстваў. Аднак выстаўленае супраць яго раней абвінавачанне ў тэрарызме было знята.

Дата разгляду справы па сутнасці яшчэ не прызначана, чакаецца, што працэс пачнецца ў 2026 годзе.

Манджонэ не прызнае сябе вінаватым па ўсіх артыкулах абвінавачвання.

Манджонэ, выхадзец з заможнай сям'і і выпускнік прэстыжнага ўніверсітэта з Лігі плюшчу (аб'яднанне васьмі вядомых універсітэтаў на паўночным усходзе ЗША, куды ўваходзяць у тым ліку Гарвардскі, Ельскі, Калумбійскі і Прынстанскі ўніверсітэты) быў затрыманы пасля некалькіх дзён актыўных пошукаў. Яго апазналі наведвальнікі McDonald's па распаўсюджаным паліцыяй кадры з камер вонкавага назірання.

Томпсан, кіраўнік найбуйнейшай у ЗША медыцынскай страхавой кампаніі UnitedHealthcare, быў застрэлены 4 снежня 2024 года ў цэнтры Нью-Ёрка.

Паліцыя, як паведамлялі СМІ са спасылкай на праваахоўнікаў, знайшла гільзы, на якіх нібыта былі маркерам напісаны словы Deny, Defend, Depose (Адмаўляй, Абараняйся, Ліквідуй). Яны абыгрываюць фразу, якая, на думку пацярпелых ад адмоваў страхоўшчыкаў аплаціць лячэнне, апісвае іх стратэгію: Delay, Deny, Defend (Зацягвай. Адмаўляй. Абараняйся).

Генпракурор ЗША Пэм Бондзі назвала забойства Томпсана «халаднакроўным, добра падрыхтаваным злачынствам, якое ўзрушыла Амерыку».

Яшчэ да затрымання Манджонэ ў сацсетках і ў пабліках сталі з'яўляцца рэплікі ў яго падтрымку ад амерыканцаў, незадаволеных высокім коштам медыцынскіх паслуг у ЗША і недаступнасцю медстрахавання для многіх сацыяльных груп.

UnitedHealth Group, куды ўваходзіла кампанія, якую ўзначальваў Томпсан, была вымушана абмежаваць магчымасць пісаць каментары пад допісамі пра яго гібель у сваіх афіцыйных акаўнтах у сацсетках пасля таго, як карыстальнікі пакінулі пад імі тысячы смайлікаў і эмодзі з апладысментамі.

Каментары2

  • Барадзед
    02.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • БЧБ
    02.12.2025
    Ён зрабіў злачынства, але ён не вінаваты. Вінаватыя іншыя людзі ў этым злачынстве.

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты12

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі8

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі6

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў16

Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык8

Што есці, каб скура даўжэй была маладой1

Пальчыс пра ліст Калеснікавай і Золатавай: «За ўсё добрае, супраць усяго дрэннага», але ў рэальнасці гэта пакіне 9 мільёнаў у лакальным КНДР57

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты12

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць