Маладзён у Мінску калечыў птушак, на яго завялі крымінальную справу
У пачатку восені недалёка ад аднаго з гандлёвых цэнтраў людзі звярнулі ўвагу на маладога чалавека, які наўмысна наносіў калецтвы птушкам. Відавочцы неадкладна выклікалі міліцыю.

Хлопец патлумачыў, што ў той дзень быў вельмі засмучаны крытыкай ад выкладчыка і вырашыў выліць усю агрэсію такім нестандартным і жахлівым спосабам.
Для вызначэння матываў такіх дзіўных паводзінаў ва ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінску была прызначана судова-псіхіятрычная экспертыза.
У выніку было ўстаноўлена, што затрыманы пакутуе на псіхічны разлад (захворванне) ў форме змяшанага разладу асобы, аднак здольны ўсведамляць фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і кіраваць імі.
Выявілася, што ў маладога чалавека меліся цяжкасці ў камунікацыі і адаптацыі ў грамадстве: ён вёў замкнёны лад жыцця, быў адзінокі, некамунікабельны і эмацыйна няўстойлівы. Сам ён ніякіх дзівацтваў у сваіх паводзінах не заўважаў.
Заведзена крымінальная справа паводле арт. 339‑1 ч. 1 (хуліганства).
Каментары
Комплекс представляет собой тетрадь для учеников 1—2 классов, включающую девять познавательных занятий, посвященных ответственному обращению с животными.
Над созданием материала работала широкая команда специалистов: педагоги, ветеринарные врачи, кинологи, психологи и представители 18 зоозащитных организаций.
По словам Ольги Петраковской, появление такой тетради — важный шаг к формированию гуманного и осознанного отношения детей к животным с раннего возраста.
-
И это отлично!