Грамадства11

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ

Вечарам 17 снежня на тэрыторыі паміж Польшчай і Беларуссю, на прапускным пункце «Кузніца Беластоцкая — Брузгі», польскія скаўты перадалі беларускім калегам Бэтлеемскі агонь міру, паведамляе прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі.

Беларускія каталіцкія скаўты, як і кожны год, дастаўляюць агонь у Гродна. 18 снежня ў 17 гадзін ён будзе ўрачыста ўнесены ў кафедральны касцёл св. Францішка Ксаверыя.

Затым скаўты развозяць агонь па ўсёй краіне.

Сёлетняя акцыя перадачы Бэтлеемскага агню праходзіць пад дэвізам «Развівай дабро ў сабе»: гэта значыць, што, каб рабіць свет лепшым, трэба пачынаць з сябе, развіваючы ўласныя добрыя якасці і клапоцячыся аб добрых адносінах. Разам з перадачай Бэтлеемскага агню сімвалічна перадаецца пасланне міру, каб, падобна як ззяе гэты агонь, у свеце ззяла надзея, якую немагчыма пагасіць.

Акцыя перадачы Бэтлеемскага агню пачалася ў 1986 годзе ў Аўстрыі. Да яе далучыўся рух скаўтаў, з цягам часу яна распаўсюдзілася на іншыя краіны.

Бэтлеемскі агонь запальвае дзіця або падлетак ад адной з 15 нязгасных лампад, якія знаходзяцца ў гроце Нараджэння Пана ў Бэтлееме. Затым агонь спецыяльным авіярэйсам дастаўляюць у Аўстрыю, а адтуль у іншыя краіны.

Запаліць агонь, нягледзячы на ўзброены канфлікт на Блізкім Усходзе, удалося і сёлета: у пачатку лістапада гэта зрабіў адзінаццацігадовы Джэрыс Фадзі Хіер з сям’і хрысціян у Бэтлееме.

Затым у Аўстрыі агонь сустрэў трынаццацігадовы Флорыян Мітэр, які 19 лістапада перадаў яго на аўдыенцыі ў Ватыкане Льву XIV, — такім чынам той стаў чацвёртым (пасля Яна Паўла ІІ, Бэнэдыкта XVI і Францішка) Папам, якому перадалі гэты агонь.

У Беларусь Бэтлеемскі агонь першы раз быў афіцыйна дастаўлены ў 1998 г. Польскія скаўты, якія перадаюць яго беларускім, атрымліваюць агонь непасрэдна ў Вене. З 2008 года каталіцкія скаўты адыгрываюць асноўную ролю ў распаўсюджванні Бэтлеемскага агню ў Беларусі сярод парафій і ўстановаў.

Сёлета перадачай агню займаюцца скаўты з Віцебска, Гродна, Жодзіна, Івянца, Полацка і Мінска. Плануецца перадаць яго ў больш чым 150 рыма-каталіцкіх і грэка-каталіцкіх парафій.

Каментары1

  • Влад
    18.12.2025
    Скауты являются зарегистрированной организацией, как БДСМ, или их тоже Гриша, уже с новым помощником, объявят экстремистами?

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай101

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць