Аўтааварыя адбылася сёння ўдзень.

Аўтамабіль Volkswagen рухаўся па вуліцы Веры Харужай побач з домам №24/1.
79‑гадовы кіроўца разварочваўся праз падвойную суцэльную лінію дарожнай разметкі з крайняй правай паласы руху і не даў перавагу тралейбусу, які рухаўся ў тым жа кірунку па крайняй левай паласе.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, але транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні, паведамляе ДАІ.
Каментары