Грамадства44

На беларускай чыгунцы зламаўся чарговы цягнік

13 студзеня Беларуская чыгунка паведаміла пра чарговую паломку пасажырскага цягніка, у выніку чаго ён спазніўся на 1 гадзіну 10 хвілін. У кампаніі не ўдакладнілі падрабязнасці, абмежаваўшыся агульным формулёўкай «тэхнічныя прычыны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Гаворка ідзе пра цягнік №6661, які курсіруе паміж Полацкам і Бiгосавам: адпраўленне з Полацка — 9:46, прыбыццё на станцыю Бiгосава — 11:23. Беларуская чыгунка абяцала прыняць «аператыўныя меры» для скарачэння часу затрымкі і папрасіла прабачэння ў пасажыраў.

Апошнім часам БЧ нярэдка паведамляе пра затрымкі цягнікоў. Напрыклад, 9 студзеня прычынай была непагадзь — снежны цыклон «Улі». У іншыя ж дні затрымкі былі звязаныя з тэхнічнымі праблемамі:

  • 7 студзеня спыніўся цягнік №51 Санкт-Пецярбург — Брэст;
  • у канцы кастрычніка 2025 года ўзніклі праблемы ў цягніка №636 Брэст — Мінск;
  • у сярэдзіне кастрычніка затрымаўся цягнік №302 «Адлер — Мінск».

Раней з гарадскіх ліній знялі сучасныя цягнікі Stadler.

Каментары4

  • должность расстрельная
    13.01.2026
    привыкайте, веренич должен застрелиться......
    Наломаное и поломанное за 31 год, пытаются списать на циркача веренича....
  • сигнала SOS не было?
    13.01.2026
    похоже, на станцию Бигосово ехали не столичные фифы, как на поезде Пинск-Минск, которые требовали в Threads, чтоб их встречали у выхода с поезда с горячими напитками (хотя горячие напитки были в нескольких шагах на вокзале) и с лимузином.
  • Рыжскі састау́
    13.01.2026
    Што ж хацець саставы яшчэ з былога ссср якім больш за 40 год

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць