Спорт

Славакія Глена Хэнлана не здолела прабіцца ў чвэрцьфінал

У групе «Е» вызначыўся апошні ўдзельнік чвэрцьфіналу. Ім стала зборная Нямеччыны, якая ў вочнай спрэчцы перайграла 18 мая зборную Славакіі (галоўны трэнер – былы коўч зборнай Беларусі Глен Хэнлан) – 2:1.

Расія – 12 балаў (4 гульні), Фінляндыя – 9 (4), Нямеччына – 7 (5), Данія – 6 (5), Беларусь – 5 (5), Славакія – 3 (5).

У чвэрцьфінал выйшлі каманды Расіі, Фінляндыі, Нямеччыны і Даніі.

Славакі, нагадаем, на папярэднім этапе выйгралі ў Беларусі 4:2, саступаючы 0:2. Але ні Славакія, ні Беларусь -- сённяшняя і былая зборныя Глена Хэнлана -- не змаглі прабіцца ў плей-оф. Зборная Беларусі заняла 10-е месца на турніры, а Славакія падзяліла 11-12-е месцы з Латвіяй.

У 21:15 у нашай групе пройдзе заключны матч: Расія – Фінляндыя, які назаве каманду, што зойме ў групе 1-е месца і згуляе ў 1/4 фіналу са зборнай Канады, што заняла ў сваёй групе (F) 4-е месца.

Нагадаем, што на Алімпіядзе ў Ванкуверы канадцы разграмілі Расію 7:3, і цяпер хакеісты нашай усходняй суседкі прагнуць помсты.

Група F: Швецыя, Швейцарыя – па 9 (па 4 гульні), Чэхія – 9, Канада – 6, Нарвегія – 6, Латвія – 3.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў5

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў

Усе навіны →
Усе навіны

На Ангарскай перарабляюць выезд на МКАД. Вось як хочуць арганізаваць рух2

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай41

У аэрапорце Бангкока злавілі сцюардэсу, якая спрабавала правезці пад адзеннем 30 чарапах

Расіяне знялі копію «Вельмі дзіўных спраў». Частку сцэн здымалі ў Вілейцы і Светлагорску5

У Барысаве пачалі праводзіць аперацыі па павелічэнні грудзей — у сувязі з Годам жанчыны8

Трамп заявіў, што ЗША могуць захапіць Кубу — «на зваротным шляху з Ірана»6

Пасярод мінскага лесапарку Мядзвежына збіраюцца пабудаваць біятлонны комплекс11

Два камяні пад савецкім сметнікам. Што засталося ад распісанай фрэскамі Пятніцкай царквы ХІІ стагоддзя ў рэзідэнцыі полацкіх князёў9

У Харкаве абломкі шахеда заляцелі на кухню ў кватэру на 12‑м паверсе і не здэтанавалі ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў5

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць