Надвор'е22

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Дык дзе ж было халадней за ўсё ў Беларусі ўначы 1 лютага і дзе будзе самы вялікі мароз у панядзелак 2 лютага?

Марозны дзень, Беларусь. Фота з сацсетак

Студзень гэтага года стаў самым халодным з 2010 года. Сярэднямесячныя тэмпературы паветра на большай частцы тэрыторыі аказаліся ніжэйшымі за норму ажно на шэсць градусаў. А маразы ў першыя дні лютага наогул могуць пабіць рэкорды ХХІ стагоддзя.

Сёння ноччу ў Клічаве было мінус 27! У Варанове было мінус 26, а ў Гарадку і Віцебску — мінус 25. І ў іншым канцы краіны, дзе звычайна цяплей, утварыўся другі полюс холаду. У Пружанах таксама было мінус 25, хоць побач у Берасці ўсяго толькі мінус 21.

Да мінус трыццаці, такім чынам, справа яшчэ не дайшла. Хоць метэаролагі такое і прагназавалі. Але памыліліся: недаацанілі хуткасць прыземнага ветру. Але сёння ноччу можа дайсці і да мінус дваццаці васьмі, мінус трыццаці. Так тэмпературы могуць апусціцца ў раёне Браслава ды Паставаў. А таксама ў раёне Бабруйска. І вакол Белавежскай пушчы.

Вышэй за мінус дваццаць наогул нідзе не будзе. Таму сядзім дома і трымаем жывёл дома.

Каментары2

  • Žvir
    01.02.2026
    Padkažycie lepš, dzie ū Bielarusi budzie sama ciopla, ja pajedu tudy.
  • -27,8 в Литве
    02.02.2026
    мерзнете ? ;) А все время старательно делали вид, что вы как будто не с Беларусью граничите, а с Бельгией

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс14

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю4

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць