Грамадства33

Двое дзяцей прапалі ў Браслаўскім раёне, іх у лесе знайшла жанчына-грыбніца

Іх на раніцу знайшла неабыякавая жанчына, якая напярэдадні прачытала зводку пра знікненне.

Учора ў Браслаўскім раёне паблізу вёскі Ісаі зніклі 14‑гадовы Міхаcь і 10‑гадовы Арсень.

Дзеці гадуюцца ў прыёмнай сям’і і напярэдадні казалі, што хочуць паехаць да сябра ў Верхнядзвінск. Яны зніклі каля 21:00 у суботу.

У пошуках удзельнічалі ратавальнікі, супрацоўнікі міліцыі, Дэпартамента аховы і работнікі аддзела па адукацыі рэгіёну. Таксама да месца пошуку накіраваныя сілы рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння»ЗУБР». 

Усяго было прыцягнута 25 адзінак тэхнікі, 117 чалавек, два сабакі і чатыры квадракоптары. 

Іх знайшла сёння раніцай Юлія Кордыш.

«Пайшла ў лес у грыбы, і літаральна тут недалёка на горачцы двое дзяцей ідуць. Я бачыла ў СМІ, што іх шукаюць. Я кажу: «Хлопчыкі, вас шукаюць. Дзе вы былі?» Яна кажуць, што начавалі ў лесе недзе ў кустах», Кажуць мне: «Калі ласка, не выклікайце», — расказала жанчына МНС.

«Не, кажу, хадзем да мяне», — адказала жанчына.

Яна завяла хлопчыкаў да сябе, накарміла, а потым выклікала работнікаў МНС.

Каментары3

  • Жах
    20.09.2026
    Людзі, што творыцца ў краіне?! Куды падзеліся гэтыя гераічныя маці, пра якіх мы тут чыталі ўсе выходныя? На справе аказваецца, што і дзеці ў прыёмных сем'ях, і спяць недзе пад кустамі ў лясах, і ані хаты, ані будучыні! А яны абмяркоўваюць, ці не пайсці яшчэ далей: ці не распрануцца дзеля агульнага шчасця ў краіне! Калі ж гэты вэрхал скончыцца?!
  • 22
    20.09.2026
    да колi гэта ж будзе
  • Тады
    20.09.2026
    Жах, калі вусаты прусак адкіне лапкі!

Цяпер чытаюць

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка3

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук нарваўся на дзясятую крымінальную справу праз сапсаваны сальцісон2

Зяленскі папрасіў у Еўрасаюза 70 мільярдаў еўра на абарону15

Якую зброю і разведвальныя даныя Украіне могуць даць толькі ЗША?17

Прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек. Сярод іх і падпалкоўнік Дзмітрый Зара1

Беларускі футбольны суддзя зрабіў прапанову дзяўчыне перад гульнёй ВІДЭА2

Абнавілі патрабаванні да аўташколаў і экзаменаў на права кіравання

Знік беларус, які збіраўся ляцець з Аўстрыі на канцэрт Каржа ў Франкфурце

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі10

УСУ нанеслі ўдар па Сургуцкім ЗCК у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе прыблізна за 2400 км ад мяжы Украіны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка3

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць