Грамадства

Фонд «Шанц» дзякуе дабрачынцам за дапамогу цяжкахворым дзецям

Міжнародны дабрачынны фонд дапамогі дзецям «Шанц» выказвае ўдзячнасць дабрачынцам за дапамогу ў зборы сродкаў на лячэнне цяжкахворых дзяцей, паведаміла БелаПАН спецыяліст па сувязях з грамадскасцю фонду Таццяна Жахоўская.

Паводле яе слоў, сабраныя 65.142 даляры ЗША і 20.091.500 рублёў дазволілі правесці ў шведскай клініцы аперацыю па імплантацыі вадзіцеля рытму дыяфрагмы ў трохгадовай Паліны Мішуты з Наваполацка (Віцебская вобласць) — дзяўчынкі з сіндромам пракляцця Ундзіны (ідыяпатычнае апноэ ў сне). Дзіця ад нараджэння знаходзілася ў рэанімацыі, падчас сну дзяўчынку падключалі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Дзякуючы аперацыі Паліна набыла магчымасць дыхаць самастойна. Зараз дзяўчынка адчувае сябе добра і пакуль знаходзіцца ў Наваполацкай гарадской бальніцы пад наглядам дактароў. Бацькі Паліны ўдзячныя тым, хто пералічыў сродкі на лячэнне іх дачкі і падараваў іх дзіцяці шанц на паўнацэннае жыццё.

Завершаны збор сродкаў на лячэнне Аліны Гарэлавай з дыягназам «нейрасэнсорная двухбаковая тугавухасць IV ступені». Дзяўчынка можа вярнуць слых з дапамогай кахлеарнай імплантацыі. У поўным аб'ёме сабраныя сродкі, якія неабходныя для пакупкі слыхавога імпланта, і хутка адбудзецца аперацыя па яго ўжыўленні. Ёсць надзея, што Аліна набудзе магчымасць адкрыць для сябе свет гукаў.

Фонд дзякуе ўсім, хто адгукнуўся на заклік пра дапамогу 13-гадоваму Жэню Валчку — падлетку з прыроджаным парокам сэрца. Нядаўна Жэня з мамай вярнуліся з Ерэвана, дзе хлопчык быў праапераваны. Зараз падлетак ідзе на папраўку.

Завершана акцыя па збіранні сродкаў на дапамогу 12-гадовай Машы Рахлей з дыягназам «адамантынома вялікабярцовай косці». Неабходныя для правядзення аперацыі 29.000 даляраў ЗША сабраныя. Зараз Маша знаходзіцца ў Расійскім анкалагічным навуковым цэнтры імя Мікалая Блахіна, дзе ёй хутка будзе зроблена аперацыя па выдаленні паражонага ўчастка косці і замене яго эндапратэзам.

«Шанц» выказвае шчырую падзяку ўсім нераўнадушным людзям за супрацоўніцтва, разуменне і падтрымку, а таксама запрашае стаць дабрачынцам фонду, атрымаць шанц праявіць міласэрнасць і далучыцца да высакароднай справы дапамогі цяжкахворым дзецям.

Каментары

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Паплечнік Петэра Мадзьяра, відэа з палымяным танцам якога скарыла сацсеткі, паўтарыў яго і на інаўгурацыі ВІДЭА1

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»28

Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?

Тры дні таму на ўчастку паміж Мінскам і Баранавічамі сур'ёзна затрымліваліся цягнікі. Стала вядома чаму

У Жлобіне з даху дзевяціпавярховіка на краму абрынулася частка бетоннага парапета

Дождж дапамог стабілізаваць сітуацыю з пажарамі на мяжы Украіны і Беларусі

У Анголе знайшлі парэшткі паўтысячы чалавек. Гэта ахвяры палітычных рэпрэсій3

Як абараніцца ад мошак? Ці дапамагае ваніль?

Расіі напрыканцы мая спатрэбіцца яшчэ некалькі дзён без украінскіх атак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць