Грамадства66

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Глеб Рыбчанка з Гродна доўгі час жыў і працаваў пад Санкт-Пецярбургам. Ён працаваў у кампаніі «Леста» — расійскім падраздзяленні «Варгеймінга», якое з 2022 года валодала правамі на «Свет танкаў» у Расіі і Беларусі. Нядаўна яго асудзілі ў Беларусі па васьмі палітычных артыкулах.

Глеб Рыбчанка. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Глебу Рыбчанку 31 год. Ён гродзенец. Вядома, што доўгі час ён жыў у Расіі. Мінімум са студзеня 2020 года ён працаваў у ААТ «Леста». Гэта расійскае падраздзяленне кампаніі «Варгеймінг», якая займаецца распрацоўкай камп'ютарных гульняў, самая вядомая з якіх — World of Tanks.

Па-за працай Глеб — аматар відэагульняў, ён шмат часу праводзіў у тэматычных чатах. У беларускіх чатах хлопец заўжды перапісваўся на роднай мове.

Рыбчанка захапляецца гульнямі ад студыі Bethesda — серыямі The Elder Scrolls і Fallout, а таксама Final Fantasy, Metal Gear Solid і Devil May Cry.

Акрамя відэагульняў, Глеб любіць настольныя ролевыя гульні. Асаблівую прыхільнасць ён меў да Tales from the Loop і Things from the Flood — настольных ралявых гульняў у жанры навукова-фантастычнай рэтрафутурыстыкі.

Глеб Рыбчанка. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Рыбчанка ёсць у злітай базе чорнага спіса Цэнтрабанка Расіі. Прычынай стала адмова ў здзяйсненні грашовага пераводу з фармулёўкай «аперацыя здзяйсняецца ў мэтах фінансавання тэрарызму». Падобна, ён спрабаваў заданаціць Палку Каліноўскага з расійскай карткі. Адбылося гэта ў сакавіку 2022 года.

Ёсць Глеб і ў расійскай базе «Апазіцыянеры», якую стваралі расійскія сілавікі, каб лягчэй маніторыць нязгодных з вайной і актывістаў. Яна злітая ў сетку.

У канцы 2025 года ці ў пачатку 2026 года Гродзенскі абласны суд вынес Глебу Рыбчанку прысуд адразу па васьмі крымінальных артыкулах.

Яго абвінавацілі ў «распальванні варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК), «паклёпе на Лукашэнку» (ч. 1 і ч. 2 арт. 367 КК), «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369‑1 КК), «закліках да дзеянняў, накіраваных на шкоду Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК), «удзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі» (ч. 2 арт. 290-4), «падрыхтоўцы да здзяйснення тэрарыстычнага акту арганізаванай групай або ў выніку якога загінуў чалавек» (ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289 КК) і «падрыхтоўцы да прывядзення ў нягоднасць шляхоў зносінаў ці транспартнага сродку» (ч. 1 арт. 13 і ч. 4 арт. 309 КК).

Выходзіць, што па ўсіх сапраўды істотных абвінавачаннях ён нічога не зрабіў.

Невядома, ці сапраўды хлопец нешта планаваў або стаў ахвярай правакацыі сілавікоў. Але амаль напэўна справа ў нейкіх дзеяннях, накіраваных на падтрымку Украіны.

Прысуд невядомы, але Глеба судзілі па расстрэльным артыкуле. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • ●
    20.02.2026
    Згарэў хлопчык як свечка . Малады .
    Ня бедаваў у малалецтве , таму і ня пільнаваўся. Тлумачце сваім каб сцеражліся . Сумна гэта . Іх мэта пазбавіць нас будычыні . Змагайцеся .
  • Вася
    21.02.2026
    Очень "умный" айтишник. Задонатил с российской карты на поддержку Украины .
  • wrong place, wrong time to be born into, buddy
    21.02.2026
    цудоўны твар.
    cпадьзяемся, што лукастанія хутка.... ?
    так!

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць