Свет55

Пастаўкі расійскай нафты ў Індыю абрынуліся да мінімуму за апошнія чатыры гады

У студзені імпарт Індыяй расійскай нафты ўпаў на 40% у параўнанні са снежнем і больш чым удвая ў гадавым вымярэнні. Аб’ёмы знізіліся да 859 тысяч бараляў у суткі — гэта найніжэйшы паказчык з чэрвеня 2022 года. У снежні 2025 года пастаўкі таксама скараціліся: на 4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і на 25% адносна лістапада, піша The Moscow Times.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Indranil Aditya/NurPhoto via Getty Images

Асноўнымі прычынамі гэтага называюць узмацненне ціску з боку ЗША і імкненне Індыі заключыць выгаднае гандлёвае пагадненне з Вашынгтонам. Доля расійскай нафты ў індыйскім імпарце ў студзені знізілася да 21,2% — гэта мінімум з кастрычніка 2022 года.

Каб кампенсаваць страты, Індыя павялічвае закупкі на Блізкім Усходзе. Найбуйнейшым пастаўшчыком стала Саудаўская Аравія, доля якой вырасла да 55%. Таксама Індыя аднавіла закупкі венесуэльскай нафты, заказаўшы не менш як 6 мільёнаў бараляў з пастаўкай у красавіку. Венесуэльская нафта каштуе прыкладна на 15 даляраў за бараль танней за Brent, што робіць яе прывабнай для індыйскіх нафтаперапрацоўчых заводаў.

Пасля пачатку вайны ва Украіне ў 2022 годзе Індыя стала найбуйнейшым купцом расійскай нафты, карыстаючыся значнымі зніжкамі. Аднак з сярэдзіны 2025 года аб’ёмы пачалі змяншацца пад ціскам ЗША і ЕС. Паводле прагнозаў, у найбліжэйшыя месяцы пастаўкі могуць скараціцца яшчэ больш.

Каментары5

  • уралс 22 $ i НЕ ЦЭНТАМ БОЛЕЙ !
    27.02.2026
    НН, ДАДАЙЦЕ kali laska інфармацыю , па якім коштам індусы набываюць скрадзеную ў Татараў і Сібірскіх краін нафту уралс ! Я бачыў лічбы каля - 22 $ . Калі так , тады і нам не трэба спаць ў шапку, а браць 10-20 $ i НЕ ЦЭНТАМ БОЛЕЙ !
  • Арменія падпісвае геа- стратэгічныя дамовы з ЗША
    28.02.2026
    Пастаўкі расeйскай нафты ў Індыю абрынуліся да мінімуму за апошнія 4 гады,

    Маскоўская імерыя вырабляе 1 % сусветнага ВУП, яны нічога не вырашаюць ў свеце. Арменія падпісвае геа- стратэгічныя дамовы з ЗША наконт ядравага паліва да транзіту. Чаму мы не можам ?
  • посмотрим за пол-года
    28.02.2026
    Дождёмся стистики по февралю.......

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot17

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць