Грамадства

Сёньня судзяць удзельнікаў «Джынсавага фэсту»

Суды пройдуць у Менску і Салігорску

Cёньня ў судзе Савецкага раёну Менску будуць судзіць затрыманых удзельнікаў дазволенага ўладамі «Джынсавага фэсту». У асноўным гэта актывісты незарэгістраванай арганізацыі «Вольная моладзь». Вядомыя толькі прозьвішчы Дзяніса Нібійка і Міхала Шарамета. У Салігорску пачнуцца суды над сябрам «Маладога фронту» Аляксеем Валабуевым і сябрам Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Алегам Борыным. Іх затрымалі прэвэнтыўна, калі яны зьбіраліся ехаць у Менск. Аляксея і Алега абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Паплечнікі Дзяніса Нібійка, Міхала Шарамета ды іншых затрыманых актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху будуць у судзе Савецкага раёну ад пачатку працоўнага дня. Сябра незарэгістраванай арганізацыі «Вольная моладзь» Міхала Шарамета затрымалі каля дому, калі ён вяртаўся з парку Дружбы народаў пасьля канцэрту. Актывіст незарэгістраванай арганізацыі «Вольная моладзь» Мікіта Красноў распавёў «Свабодзе», што за Міхалам сачылі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.

(Красноў:) «Пасьля таго, як сталі разыходзіцца, за ім пайшлі супрацоўнікі міліцыі да самага дома. Міхал даехаў да Акадэміі Навук і адтуль патэлефанаваў, а потым яго затрымалі каля дома на Сталетава.

Некалькіх удзельнікаў акцыі 16 верасьня затрымалі пасьля заканчэньня канцэрту, які скончыўся на паўгадзіны раней дазволенага тэрміну з-за выключэньня электрычнасьці. Некалькі чалавек трымалі ў аддзеле міліцыі да самай раніцы.

17 верасьня каля двух дзесяткаў маладых людзей спрабавалі правесьці флэш моб на знак пратэсту супраць арышту Зьмітра Дашкевіча спачатку на Кастрычніцкай плошчы. Байцы спэцназу міліцыі затрымалі іх яшчэ да пачатку акцыі. Руслана Матвеева, Даніла Барысевіча і Алеся Сьцяпанцова каля 40 хвілінаў пратрымалі ў міліцэйскім аўтобусе, а потым адвезьлі ў аддзел міліцыі Цэнтральнага раёну. Руслан Матвееў распавёў, чым гэта скончылася:

(Матвееў:) «У нашых заплечніках знаходзіліся партрэты палітвязьняў. У маім быў партрэт Аляксандра Казуліна, а ў майго сябра – Цімафея Дранчука. На нас у міліцыі толькі склалі рапарты».

Некалькі чалавек правялі флэш моб каля кінатэатру «Кастрычнік». Яны прастаялі 20 хвілінаў з партрэтамі Зьмітра Дашкевіча. Яшчэ некалькі партрэтаў лідэра «Маладога фронту» прымацавалі на рэклямных слупах. Калі туды пад’ехаў аўтазак, маладыя людзі падзяліліся на маленькія гурты і разышліся. Гаворыць актывістка «Маладога фронту» Наста Палажанка:

(Палажанка:) «Мы будзем змагацца за тых людзей, якіх ад нас забіраюць. Тое, што арыштавалі майго лепшага сябра і нашага паплечніка Зьмітра Дашкевіча азначае, што мы прадэманструем уладзе, што нельга папросту так забіраць нашых сяброў, якія аддадуць сваё жыцьцё за краіну. Зьехаць за мяжу, гэта значыць вырашыць сваё жыцьцё, напрыклад, сваю адукацыю, працу, а мы рызыкуем не дзеля сябе, а дзеля таго, каб нашы дзеці жылі ў вольнай краіне Беларусь».

Сёньня адвакат Зьмітра Дашкевіча Аляксандар Галіеў будзе сустракацца са сьледчым, каб зьмяніць меру стрыманьня. Зьміцер Дашкевіч, які ад пачатку акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі быў адным з самых актыўных яе удзельнікаў, цяпер сам знаходзіцца за кратамі Валадаркі. Яму пагражае зьняволеньне да двух гадоў. Ягоныя паплечнікі, у тым ліку й тыя, якія вучацца ў замежжы, ладзілі акцыю салідарнасьці, патрабуючы вызваленьня Зьмітра.

Сёньня ж у суд Цэнтральнага раёну Менску з турмы на Акрэсьціна прывязуць Вячаслава Сіўчыка. Судзьдзя Іна Шэйко перагледзіць адміністрацыйны пратакол на апазыцыянэра, які, згодна з завочным прысудам, адбывае 10 сутак арышту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры18

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Спікер армянскага парламента: Мы не дазволім ператварыць Арменію ў губерню, як Беларусь45

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну36

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«І ўпершыню прагучала: фашысты-лукашысты». Чарнобыльскі Шлях — 1996 ва ўспамінах відавочцаў, якія праз дзесяцігоддзі пасля таго дня сталі мужам і жонкаю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры18

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць