Грамадства2626

Марзалюк: Ілья Мурамец насамрэч мог быць Ільём Быхаўцам

Пра тое, што Ілья Мурамец мог паходзіць з беларускай Быхаўшчыны, праўладны гісторык і дэпутат Ігар Марзалюк паведаміў падчас адной з праграм свайго цыкла лекцый «сапраўднай гісторыі» на БелТА.

Ігар Марзалюк. Фота: «Наша Ніва»

Гаворачы пра выдатнага беларускага археолага, этнографа і фалькларыста Еўдакіма Раманава, які жыў і працаваў у другой палове XIX — пачатку XX стагоддзя, Марзалюк згадаў, што той адразу ў некалькіх варыянтах захаваў паданне пра Іллюшку, якое расказвалі на тэрыторыі Быхаўскага павета.

«У гэтым паданні адлюстраваныя найважнейшыя сюжэтныя лініі быліны пра Ілью Мурамца. Самае цікавае, што ў гэтым паданні сцвярджаецца, што Іллюшка — гэты асілак — нарадзіўся не недзе ў вёсцы Карачараве ці яшчэ дзе-небудзь. Гэты Ілля Мурамец нарадзіўся ў Быхаўскім павеце, там нават вёска згадваецца.

Больш за тое, ён быў вялікім асілкам і шмат багатырстваваў. І за ўсе яго заслугі, за тое, што ён аддана служыў веры хрысціянскай, Бог яго паклікаў да сябе. Ён узносіцца на неба ў целе і становіцца прарокам.

Такім чынам, згодна з уяўленнямі быхаўскага сялянства канца XIX стагоддзя, Ілля Прарок — гэта ніхто іншы, як Ілля з быхаўскай зямлі», — расказаў Ігар Марзалюк.

Па яго словах, народная перакадзіроўка, якая звязвае Іллю Прарока і Іллю Мурамца, была характэрная для паданняў, распаўсюджаных на тэрыторыі Магілёўскай губерні.

«Можна ўсміхацца, але гэта вельмі цікава, калі тыя ці іншыя сюжэты святой гісторыі нацыяналізуюцца, і калі тыя ці іншыя святыя прарокі прывязваюцца да беларускай зямлі», — сцвярджае Марзалюк.

Каментары26

  • Беларусь — гэта Літва ў сваім гістарычным ядры
    17.03.2026
    Беларусь — гэта Літва ў сваім гістарычным ядры: паводле тэрыторыі, прававой традыцыі і культурнага разьвіцьця, сфармаванага Вялікім Княствам Літоўскім. Блытаніна ўзьнікла найперш праз назву: «Беларусь» стала пазначэньнем пасьля мангола‑маскоўскай акупацыі і імпэрскага пераназову. У прынцыпе, тое, што было пераназванае, можа быць пераназванае назад
  • Ботам
    17.03.2026
    "Быхаўскага павета." адразу 2 500 інфарктаў, Лукабот, ён, як і ты аблізвае і адмывае вашага прарасійскага дыктатара Лукашэнку.
  • Ботам
    17.03.2026
    Гэты лукабот падтрымлівае ўсю лукакодлу-самаго Лукашэнку, Азаронка, ГУБАЗіК, зараз агіднага лукашыста Марзалюка. Не адмыеш лукабот.

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінец прызнаў віну ў вандалізме ў дачыненні да мячэцяў у Лондане. Яго вербаваў расіянін4

Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася2

«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і1

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы3

Беларусы прыдумалі, як штучна разводзіць рачных ракаў1

На надмагільным помніку акадэміка Гніламёдава падкрэслілі яго паходжанне ФОТАФАКТ1

«Вольва», «Таёта», «Мэрсэдэс». Каментар пад паведамленнем пра «патрыятычны аўтапрабег» сабраў рэдкасную колькасць лайкаў6

«Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам» выключылі з амерыканскіх санкцыйных спісаў

Мерц заявіў пра завяршэнне «эры безумоўнага трансатлантычнага сяброўства»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць