Тры метэазонды з грузам прызямліліся у на вуліцы Гаёвай на ўскраіне Беластока, паведаміла паліцыя Падляскага ваяводства Польшчы.

Паліцыя не ўдакладняе, што былі ў метэазондах і адкуль яны прыляцелі аднак апошнім часам з тэрыторыі Беларусі пры дапамозе такіх зондаў дастаўляюць кантрабандныя цыгарэты.
Залёты метэазондаў на тэрыторыю Польшчы фіксуюцца з канца снежня.
Каментары