Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол
Да шматмільённых ўзброеных сіл «Басідж», якія патрулююць вуліцы іранскіх гарадоў, далучыліся грамадзянскія прыхільнікі.

Яны рэгулярна наведваюць мітынгі ў падтрымку ўладаў і ездзяць «аўтаканвоем» са сцягамі, гучна ўключаючы рэлігійную музыку, што аказвае сур'ёзны псіхалагічны ўплыў, піша The Financial Times.
«Я не вайсковец, які стаіць каля пускавых установак і страляе ракетамі, але магу сказаць ваенным: мы абараняем вуліцы, так што можаце ісці і змагацца без асцярог», — сказаў адзін з удзельнікаў такіх мерапрыемстваў.
Гэта дзяржаўная палітыка — да патрулявання вуліц да заканчэння вайны сваіх прыхільнікаў заклікаюць як палітыкі, так і ваенныя.
«Яны ўсюды. Амаль кожную ноч яны праязджаюць побач з нашым домам на аўтамабілях з калонкамі, уключаючы рэлігійную і рэвалюцыйную музыку, дэманструючы сваю моц. Хто наогул наважыцца ім супрацьстаяць?» — сказаў кінарэжысёр з Тэгерана.
Кіраўнік урада Ізраіля Біньямін Нетаньяху надае вялікае значэнне пратэстам, якія могуць дапамагчы звергнуць рэлігійна-фундаменталісцкі рэжым, і рэгулярна заклікае іранцаў выйсці на вуліцы. The New York Times адзначае, што Нетаньяху і Трамп разлічвалі на такі сцэнар.
Яны спадзяваліся, што ліквідацыя іранскага кіраўніцтва і шэраг разведвальных аперацый могуць выклікаць масавае паўстанне і хутка завяршыць вайну. У выніку здагадка пра магчымую маштабную рэвалюцыю стала, па ацэнцы выдання, адной з ключавых памылак у падрыхтоўцы баявой аперацыі.
Каментары
и гауляйтер это тоже знает. в отличие от розовых пони, надеющихся на протесты с голыми руками против автоматов и танков.
А падчас народнай рэвалюцыі знешняя дапамога па ліквідацыі відавочных злачынцаў якраз здольная выратаваць лёс шматпакутнага народа. Асабліва калі яна ўсяго толькі ўраўнаважвае іншы замежны ўплыў.
Цяжка казаць пра Іран, але дакладна ведаю краіны, дзе рэжым трымаецца на штыках і вонкавай "дапамозе". Часам "гуманітарныя бамбардыроўкі" здольныя выратаваць мільёны лёсаў