Грамадства11

Журналісты знайшлі мужчыну, які заснуў у аўтобусе са шчанюком на руках, і за суткі стаў зоркай

Відэа з мужчынам, які салодка заснуў у гомельскім аўтобусе са шчанюком на руках, сабрала ўжо больш за два мільёны праглядаў. Журналісты «Моцных Навін» адшукалі герояў роліка і даведаліся, як мілая сцэна зрабіла іх знакамітымі за суткі.

Галоўнага героя завуць Міхаіл. У той дзень ён быў у сябе на лецішчы ў пасёлку Ілліч. Па рэкамендацыі суседа ён узяў у суседнім доме шчанюка.

«Дзве дзяўчынкі, адна больш шустрая, а другая трохі баязлівая, але вельмі мне спадабалася па колеры, бо падобная на майго мінулага сабачку. Таму я вырашыў забраць яе сабе і назваў Ірыскай», — узгадвае гамяльчанін.

На момант паездкі ў аўтобусе Ірыска ведала гаспадара менш за суткі.

@life091237love1 Хороший какой пассажир #рекомендации #Гомель ♬ оригинальный звук - ╱

Мужчына вельмі стаміўся пасля спраў на лецішчы. Хоць у яго была з сабой пераноска, ён вырашыў трымаць шчанюка на руках, каб малой было спакайней. Міхаіл нават паставіў будзільнік, каб не праспаць свой прыпынак, і задрамаў — менавіта гэты момант нехта з пасажыраў зняў на відэа.

Першай Міхаіла на відэа пазнала суседка, а пасля паведамленні пасыпаліся адно за адным.

Сам герой ставіцца да папулярнасці сціпла і з гумарам: «Калі б я сам пабачыў такое відэа — проста паставіў бы лайк сабачку і ўсё».

Цяпер трохмесячная Ірыска актыўна асвойваецца ў новым доме і ўжо вучыць каманды.

Магчыма, наперадзе ў яе сапраўдная артыстычная кар'ера: Міхаіл займаецца ў народным тэатры і ўжо разважае над тым, каб вывесці сваю любіміцу на сцэну ў будучых пастаноўках.

Каментары1

  • Навошта?
    24.03.2026
    Навошта яны яго шукалi?

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні35

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года45

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні35

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць