Грамадства33

«На Каменнай Горцы жыву. Спала выдатна». Пад ролікі пра дрон нагналі тых самых ботаў

Ролік у тыктоку пра гук дрона, які ноччу чулі жыхары як розных раёнаў сталіцы, так і іншых населеных пунктаў краіны, стаў аб'ектам інтэрвенцыі ботаў.

Мінск. Фота: LookByMedia

У каментарах пад ролікам карыстальнікі масава пацвярджаюць: дрон ці дроны ўначы на 23 сакавіка над Беларуссю сапраўды лёталі. Людзі з розных пунктаў Беларусі апісваюць незвычайныя гукі, якія многіх прымусілі прачнуцца:

«У нас у Гродне выразна было чуваць».

«У Гродне каля трэцяй гадзіны ночы, усе прачыналіся ад незвычайнага гуку».

«У Гродзенскім раёне каля трох ночы».

«У Гродне а 3:29».

«У Бараўлянах быў чуваць ноччу недзе +— 3, 4 гадзіны раніцы, гул, але гэта не верталёт. Самалёт можа быць, шчыра, гул як у ракеты»

«Праўда, гук быў моцны. Мінск»

«У Віцебскім раёне тое самае было!»

«Быў гук у раёне Заслаўя, а 3:30 ночы прыкладна, вось ён якраз-такі і разбудзіў»

«У Маладзечне таксама каля трох ночы я чула. Гук быў вельмі моцны»

«Жыву ў Мінску! Чула. У раёне плошчы Ванеева! Ніякіх глюкаў!»

Адначасова з хваляй сведчанняў у каментары «нагнала» групу акаўнтаў, задача якіх — максімальна знізіць градус напружанасці і абвергнуць любыя факты. Іх допісы напісаныя як пад капірку:

«Я на Каменнай Горцы жыву. спала выдатна, ніякага шуму, не разводзьце брахні».

«Я на Каменнай Горцы жыву. Спаў выдатна».

«Жыву на Камароўцы! Першы раз гэта чую! Брахня!»

«Брахня, жыву ў Мінску, нічога не было!!!»

«Брахня».

Частка «адвакатаў цішыні» дзейнічае больш вытанчана, называючы канкрэтныя мікрараёны, каб стварыць ілюзію спакою на месцах:

«Жыву ў раёне Кунцаўшчына, нічога падобнага не было, усё спакойна»

«Жыву ў Мінску, нічога не чула».

«Зялёны Луг. Так дрэнна ноччу сёння спала, амаль не спала, але наогул нічога не чула падобнага»

«Жыву ў Мінску каля Каменнай Горкі. Нічога не было, ніякіх гукаў».

«Жыву каля Каменнай Горкі, нічога не чула (акно было адчыненае) акрамя тралейбуса, які праходзіў раніцай»

«Сухарава, нічога не чула, хоць вельмі чуйна сплю».

«Жыву на Уруччы, ноччу была цішыня».

Яшчэ адна група каментатараў працуе па спрошчанай схеме — проста адмаўляюць відавочнае, не ўдаючыся ў падрабязнасці:

«Нічога не чула, вокны закрытыя, што там можна пачуць. Уставала а палове на чацвёртую, і нічога такога не заўважыла», «Я нічога не чула. Хопіць абы-што казаць», «Ніякія староннія шумы акрамя будзільніка на працу не былі чуваць».

Ёсць і тыя, хто паспрабаваў пакпіць, спрабуючы выставіць сведак «вар’ятамі»:

«Ноччу трэба спаць, а не сядзець у інтэрнэце, і глюкаў не будзе».

«НЛА блін, спаць ноччу трэба».

Такая сінхранізаваная «кантратака» ботаферы выглядае як адпрацаваны алгарытм. Падобную актыўнасць назіралі і раней, напрыклад, падчас абмеркаванняў экалагічнага стану паветра ў Мінску — тады арганізаваныя «каментатары» гэтак жа заўзята даказвалі, што ніякага смогу ў горадзе няма.

Каментары3

  • Абу
    24.03.2026
    Жыву ў раёне Ніббаны: нічога не чуў, ніякіх дронаў не бачыў, нічога не існуе, мяне няма!
  • Ёсік
    24.03.2026
    Неадукаваныя пісарчукі - памылка на памылцы. Хто на Камароўцы жыве, мо кватэру пашукаеш, навошта на кірмашы жыць? Якая дурніца сьпіць з адкрытай шыбай, калі на вуліцы 0°С ці -1°С? Ёлупні бэрэсээмаўскія ці з айціроты.
  • Нёман
    24.03.2026
    Хутка з’явіцца закон пра фэйкавыя начныя гукі ))))))))

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку27

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага21

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі13

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку27

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць