Свет33

Беларус стварыў праект з аўтэнтычнымі вандроўкамі па Партугаліі — у чым яго фішка?

Партугалія пэўны час заставалася ў цяні іншых, больш мэйнстрымных еўрапейскіх краін, куды сцякаліся турысты з усяго свету. Але сёння гэта адзін з самых папулярных кірункаў не толькі для вандровак, але нават для эміграцыі: цёплы клімат круглы год, акіян, ежа і прырода на выбар, а таксама багатая культура і гасціннасць саміх партугальцаў.

Лісабон. Фота: Alexander Spatari / Getty Images

Кірыл Атаманчык аднойчы палюбіў Партугалію гэтак жа, як і многія беларусы, якія там былі, — з першага погляду. У выніку з’явіўся праект My Portugal Moments — аўтарскі, лямпавы праваднік па Партугаліі ад людзей, якія ставяцца да яе як да другой радзімы.

Распыталі Кірыла Атаманчыка пра асаблівасці гэтых тураў, чым яны адрозніваюцца ад шматлікіх гайдаў у інтэрнэце і чаму беларусам варта павучыцца ў партугальцаў.

Кірыл Атаманчык, стваральнік праекта My Portugal Moments. Фота: асабісты архіў

«Мы пабачылі Партугалію ўпершыню недзе ў 2009 годзе, і тады яна сапраўды была яшчэ вельмі недаацэненай, гублялася ў іншых напрамках. А гэта краіна з неверагоднай канцэнтрацыяй гісторыі, святла і шчырасці. Дарэчы, па сваёй шчырасці партугальцы даволі блізкія да беларусаў.

Тут няма штучнасці, якую часам сустрэнеш у папулярных сталіцах Еўропы. Плюс Партугалія — гэта краіна, якая можа прапанаваць амаль усё, што захочаш: лясы, горы, пляжы, акіян, выспы, гісторыю, кухню, забавы. Усё гэта захапляе людзей і цяпер Партугалія ўжо ўваходзіць у шматлікія рэйтынгі для турыстаў», — расказвае Кірыл Атаманчык.

Рэтра-трамваі — лісабонская разыначка. Фота: «Наша Ніва»
Фота: Westend61 / Getty Images

Спачатку Кірыл паказваў Партугалію сябрам і блізкім, дапамагаў ім адкрываць яе. Паступова гэта ператварылася ў бізнэс-ідэю.

«З аднадумцамі мы вырашылі стварыць сэрвіс, які дапамагае людзям не проста «наведаць» краіну, а пражыць у ёй свае эмацыйныя моманты. Наш праект — для тых, хто хоча разумець, а не проста «пабываць». Гэта і госці, якія прыязджаюць у Партугалію ўпершыню, і тыя, хто ўжо быў тут, але хоча больш глыбокага досведу. Таму наша асноўная аўдыторыя — гэта найперш дапытлівыя падарожнікі, якія цэняць камфорт, аўтэнтычнасць і свой час». 

Так гатуецца вядомы партугальскі дэсерт — паштэйш. Фота: «Наша Ніва»
Керамічную плітку Азулежу на будынках можна сустрэць па ўсёй краіне. Фота: «Наша Ніва»

Кірыл даводзіць, што ў той час, як Гугл і штучны інтэлект даюць толькі інфармацыю, яны прапаноўваюць глыбокі досвед, поўнае занурэнне ў культуру.

«Штучны інтэлект ведае факты, а мы ведаем кантэкст і эмоцыі. My Portugal Moments — гэта не масавы тур-шоп. Гэта жывое веданне кантэксту: чаму гэта месца важнае, як яго адчуваюць мясцовыя, калі туды лепш ісці і з якім настроем. Мы ствараем маршруты праз асабісты досвед, памылкі, адкрыцці і любоў — тое, што немагчыма скапіраваць алгарытмам. З улікам таго, што навокал нас усё больш штучнасці, мы імкнемся да камунікацыі з людзьмі, іх эмоцыямі і пажаданнямі».

Атлантычны акіян. Партугалія — рай для сёрфераў. Фота: «Наша Ніва»

Каб замовіць падарожжа з камандай My Portugal Moments, дастаткова напісаць ім анлайн. Далей вам прапануюць жывую размову, каб зразумець ваш запыт, і пасля падрыхтуюць індывідуальную прапанову. Заяўкі прымаюцца на некалькіх мовах — беларускай, рускай, англійскай і партугальскай.

«Мы дапамагаем з маршрутам, праграмай, лагістыкай, кансультацыямі перад паездкай. Кошт залежыць ад фармату (індывідуальна, у пары, у групе), працягласці і напаўнення. Мы не працуем «па шаблоне», таму кожны раз гэта асобная гісторыя. Праўда, з візамі мы не дапамагаем (гэта не наш профіль)». 

Кірыл кажа, што беларусам дакладна ёсць чаму павучыцца ў партугальцаў — напрыклад, уменню атрымліваць асалоду ад моманту.

«Беларусы вельмі працавітыя і адказныя, але праз розныя абставіны нам часам не хапае ўмення проста сесці на беразе, выдыхнуць і паглядзець на заход сонца, не думаючы пра планы на наступны год. Партугалія вучыць берагчы сябе і свой унутраны спакой. Цаніць простыя рэчы, быць у кантакце з акіянам, прыродай і ўласнымі традыцыямі. Партугальцы вельмі стрыманыя на першы погляд, але шчырыя, далікатныя і глыбока чалавечныя». 

Вандроўкі з камандай праходзяць у фармаце «slow tours» — калі вандроўнік не спяшаецца і насалоджваецца краінай і вандроўкай павольна.

Мыс Рока — самая заходняя кропка Еўрапейскага кантынента. Фота: Botond Horváth / Getty Images

Цяпер My Portugal Moments прапаноўвае туры па Лісабоне. У планах — Порту, Цэнтральная Партугалія, Мадэйра і Азоры.

«Ужо амаль падрыхтаваны да запуску новы рэгіён Альгарве. Калі хопіць сілаў і часу, то пад канец года магчыма адкрыем яшчэ і Алентэжу», — расказвае Кірыл.

«Варта адзначыць, што мы яшчэ не скончылі працу па фармаванні ўсіх прапаноў у Лісабоне. Мы імкнемся абавязкова пабываць у кожнай лакацыі, якую прапаноўваем. Як вы разумееце, гэта займае шмат часу. Мы з аднаго боку імкнёмся да як мага шырэйшага «меню», але з іншага — фармуем «перліны», якія могуць зацікавіць і больш вузкую аўдыторыю».

Шукайце розныя ідэі, як адкрыць для сябе Лісабон, на сайце My Portugal Moments. Альбо звяртайцеся да каманды праекта наўпрост — і вам дапамогуць зрабіць падарожжа ў Партугалію ўнікальным. Вы можаце напісаць не толькі праз сайт, але і ў фэйсбуку, інстаграме, тыктоку ці LinkedIn — там, дзе вам найбольш зручна. 

Каментары3

  • дорогие излишества
    08.04.2026
    у кого-то с большими деньгами может и будет востребовано, но как раз в эру искусственного интеллекта можно бесплатно составить для себя индивидуальные туры. Я, например, как философ попросил ИИ
    составить план путешествия по Греции на 3 дня для философа, интересующегося философией Древней Греции, и получил подробнейший план.

    Я бы однозначно потратил лишние деньги не на "авторский, ламповый проводник по Португалии ", а на более комфортабельное путешествие, или просто на то, чтобы пробыть на 1 день больше.

    Кстати, к статуе Аристотеля в Салониках я как-то добрался без помощи "авторских, ламповых проводников"
  • Квазі
    08.04.2026
    Паглядзеў, не ўпечатліла. Паеду лепш на нямецкі Балт.
  • Отец Засандалин
    08.04.2026
    дорогие излишества, А поговорить.

Цяпер чытаюць

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне так добра раней ніколі не было». Як жыве беларуская сям’я, у якой жонка аддала нырку мужу1

СБУ атакавала авіябазу «Сакі» ў Крыме8

У мінскім аэрапорце запусцілі тэставанне сэрвісу па самастойнай рэгістрацыі і здачы багажу

У Беларусі ўжо +30°С

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?28

У Беларусі пад Колю Лукашэнку створаць адмысловы цэнтр «спецыяльнасцяў будучыні»25

У Сейм Літвы ўнеслі папраўкі па мігрантах. Як зараз трэба будзе здаваць іспыт па літоўскай13

Зяленскі пракаментаваў удар па заводзе змазачных матэрыялаў ва Уфе1

Добкін: Шмат гавораць, колькі работнікаў ШІ зробіць непатрэбнымі, але ж колькі новых спраў і прац ён дазволіць стварыць?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць