Ежа22

«Для тых, хто не можа вызначыцца». У Беларусі пачалі прадаваць два розныя напоі ў адным кубку

Навінкай у меню падзяліліся ў кавярнях Community Coffee, якія цяпер працуюць у трох пунктах Мінска — за 13,5 рубля можна купіць адразу два напоі ў адным кубку. Прычым міксаваць можна як каву, так і матчу.

Так выглядае дабл-кава, дзе ў адной палавіне — эспрэса з малінавым сіропам і шарыкамі «бабо», а ў другой — напой са смакам шакаладу і какоса

У якасці дабл-матчы барысты Community Coffee прапаноўваюць, напрыклад, адну частку запоўніць традыцыйна зялёным напоем, другую — блакітнай ці ружовай матчай.

@community_coffe Адреса: г. Минск: Брилевская 29 Некрасова 3 Восточная 129 #кудасходитьминск #кофейняминск #даблкофе #даблкофевминске #кофе ♬ Vida Loca - Ramzuto

«Дабл-латэ, дабл-бамбл, дабл-матча. Карамель і фісташка з ваніллю, апельсін плюс вішня», — кожны зможа выбраць нешта на свой густ. «Гэта класная опцыя для тых, хто не можа вызначыцца, чаго дакладна хочацца», — каментуюць у кавярні.

«Гэта найлепшае, што прыдумала чалавецтва», «Тое, дзеля чаго паеду ў Мінск», — ацанілі навінку людзі.

Праўда, пакуль застаюцца незадаволенымі гарбатаголікі, таму кавярню просяць увесці ў меню і «дабл-чай».

Каментары2

  • З вас 10€
    05.04.2026
    Наша кава і варожая кава?
  • Жвір
    05.04.2026
    І абодвы варыянты - лайно. Кава - гэта толькі кава. Навошта пераўтвараць напой ў абы што ды раскручваць да яго цікавасьць ? А я ведаю навошта! Гэта дазваляе зварыць каву нізкай якасьці, альбо ўвогуле толькі імітаваць наяўнасьць кавы, і гэта ня будзе заўважана, бо зміксаваўшы такі напой з рознымі сіропамі/какосамі/бобо і тд., ніхто й не заўважыць, што адведаў...

    Некалі піва забрудзілі, квас, цяпер прыйшла чарга кавы...

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак23

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак23

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць