Свет22

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі

Экіпаж місіі «Артэміда-2» абляцеў Месяц і вяртаецца на Зямлю. Астранаўты, у прыватнасці, зноў зрабілі здымкі нашай планеты, якія паўтараюць знакавыя здымкі 1968 года.

Здымак, зроблены «Артэмідай-2». Фота NASA

Місія «Апалон-8» 24 снежня 1968 года перадала на Зямлю стаўшы культавым здымак «Earthrise», на якім здаецца, што наша планета нібы ўзыходзіць, як Сонца, над паверхняй Месяца.

Цяпер астранаўты «Артэміды» таксама зафіксавалі знакаміты выгляд Зямлі з-за Месяца, якім першым падзяліўся Белы дом.

Здымак 1968 года. Фота: NASA

Місія «Артэміда» паляцела да Месяца ў ноч на мінулы чацвер, 2 красавіка. Учора ноччу па мінскім часе яны абляцелі спадарожнік Зямлі і цяпер вяртаюцца назад. 

Яны павінны вярнуцца на Зямлю 10 красавіка. Да Зямлі засталося 346 тысяч кіламетраў.

Каментары2

  • Жвір
    08.04.2026
    На 10-га красавіка яшчэ прызначаны перамовы ў Ісламабадзе, і астранаўты рызыкуюць недаатрымаць увагі, славы герояў, а зробяцца банальным подыюмам для піяру Трампа, як ён любіць. :)
  • Джэймс Уэбб
    08.04.2026
    Жвір , калі пры прэзідэнце адбываюцца запускі на Месяц - то мае права піярыцца колькі хоча. Больш бы такіх прэцэндэнтаў у свеце

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс14

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць