Здарэнні

На будоўлі ў Добрушскім раёне загінуў 30‑гадовы рабочы

Як паведаміў прэс‑сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, на 30‑гадовага мужчыну пры разгрузцы ўпала цокальная панэль масай 2,5 тоны. Рабочы ў гэты момант знаходзіўся ў кузаве аўтамабіля. Ад атрыманых траўм ён памёр на месцы.

Мужчына працаваў у камунальным даччыным будаўнічым унітарным прадпрыемстве «Добрушская перасоўная механізаваная калона № 95», якое займаецца будаўніцтвам аднакватэрных жылых дамоў сядзібнага тыпу ў вёсцы Кузьмінічы.

Паводле інфармацыі прэс‑сакратара, прычынай падзення панэлі стаў разрыў драцяных петляў. У крана, які належыць Добрушскай ПМК‑95, аказаліся няспраўнымі прыборы бяспекі. Апошняе абследаванне крана праводзілася ў красавіку 2004 года, а ў лютым 2008‑га яго эксплуатацыя была забаронена інспектарам Гомельскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду. Высветлілася таксама, што загінулы не меў пасведчання стропальшчыка.

Такім чынам, як мяркуюць, прычынамі няшчаснага выпадку стала парушэнне правілаў вытворчасці работ кранамі, эксплуатацыя забароненага абсталявання і допуск да працы неатэставанага персаналу.

Абставіны няшчаснага выпадку расследуе Добрушская раённая пракуратура.

Каментары

Цяпер чытаюць

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы41

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп выказаў незадавальненне прапановай Ірана па завяршэнні вайны1

Былая палітзняволеная Наталля Падлеўская, высланая з Польшчы, атрымала прытулак у Літве

Працяг гісторыі з чатырохгадовай дзяўчынкай з Гродна, якая згубілася. Усіх дзяцей забралі з сям'і3

У Калінкавічы неспадзявана прыляцеў чорны бусел ВІДЭА

Меланія Трамп захапілася пчалярствам і пашырае пчальнік Белага дома2

Па дарозе да сябра раптоўна памёр 41‑гадовы герой Расіі з ампутаванымі нагамі9

Расійскі Z-блогер Рамясло выйшаў з псіхбальніцы і зноў апалчыўся на Пуціна18

Французскі юнак трапіў у Сінгапуры пад суд за аблізванне саломінкі для соку4

Літоўскія памежнікі паказалі, як каля мяжы з Беларуссю раку пераплывае мядзведзь ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы41

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць