Зборная Аргенціны абвясціла заяўку на чэмпіянату свету па футболе. Форвард і капітан зборнай Ліянэль Месі прыме ўдзел у шостым мундыялі.

Фота: Petr David Josek / AP
Раней Месі ўдзельнічаў у чэмпіянатах свету 2006, 2010, 2014, 2018 і 2022 гадоў. На мінулым чэмпіянаце Месі разам са зборнай Аргенціны стаў чэмпіёнам турніру.
Чэмпіянат свету па футболе стартуе праз два тыдні, 11 чэрвеня, матчам Мексіка — Паўднёвая Афрыка (пачатак а 22‑й па Мінску).
Аргенціна сваю першую гульню правядзе 17 чэрвеня супраць Алжыра.
Упершыню ЧС пройдзе ў трох краінах (ЗША, Мексіка і Канада) і ўпершыню ў ім будуць удзельнічаць 48 зборных.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары