Улада

«Газпром» стварыў аператыўны штаб па ацэнцы сітуацыі ў Беларусі

Распараджэнне аб стварэнні штаба было падпісана Мілерам 17 чэрвеня.

У «Газпроме» створаны аператыўны штаб па ацэнцы сітуацыі ў Беларусі, паведаміў журналістам 18 чэрвеня кіраўнік расійскага газавага холдынгу Аляксей Мілер.

У сваю чаргу начальнік прэс‑службы «Газпрома» Сяргей Купрыянаў адзначыў, што распараджэнне аб стварэнні штаба было падпісана Мілерам 17 чэрвеня. У яго склад увайшлі кіраўнікі галін па экспарце, па здабычы, а таксама дыспетчарскага кірунку «Газпрома».

Напярэдадні падчас Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму Мілер паведаміў журналістам, што

з 21 чэрвеня пастаўкі газу ў Беларусь могуць быць скарочаныя на 85% у выпадку няплаты Мінскам доўгу.

«Улічваючы кошт ужо пастаўленага ў чэрвені газу і велічыню доўгу — 192 млн. даляраў, вызначана, што абмежаванне складзе 85% ад планавага аб’ёму паставак газу ў Беларусь. Астатнія 15% дазволяць Беларусі падтрымліваць газатранспартную сістэму ў рабочым стане да поўнай кампенсацыі назапашанай запазычанасці», — заявіў Мілер.

У «Газпроме» нагадваюць, што кантрактная цана паставак газу ў Беларусь складае 169 даляраў за тысячу кубаметраў, аднак Мінск пакуль плаціць 150 даляраў, з‑за чаго ўзнікла запазычанасць. Паводле ацэнкі «Газпрома», доўг «Белтрансгазу» можа вырасці да канца года да 500—600 млн. даляраў з‑за разлікаў па цане ніжэйшай за кантрактную.

«Мы вельмі разлічваем, што да 21 чэрвеня «Белтрансгаз» нарэшце пагасіць запазычанасць, — сказаў кіраўнік газавага холдынгу. — Чарговы ліст з патрабаваннем строга прытрымлівацца кантракту і выплаціць даўгі быў накіраваныя ўчора. Але, як мы папярэдзілі беларускі бок, калі «Белтрансгаз» не зробіць ніякіх захадаў, «Газпром» у адпаведнасці з пунктам 6.4 кантракту ад 31 снежня 2006 года ўвядзе абмежаванні на пастаўку газу ў Беларусь».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Касмічную турыстку Марыну Васілеўскую назвалі выдатнай мінчанкай

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск1

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні3

У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»15

Амерыканскі актор Джым Керы здзівіў фанатаў сваёй знешнасцю4

Белы дом абвясціў асноўныя мэты аперацыі супраць Ірана5

Іран прыгразіў зняцца з чэмпіянату свету па футболе. Хто можа паехаць замест яго?

Пенсіянерка 10 дзён выносіла з дому грошы і золата для махляроў

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць