Аўтуховіч пачне сухую галадоўку, калі не выканаюць ягоных патрабаванняў
З
Адміністрацыя спасылаецца на тое, што ў сьледчым ізалятары нібыта няма ўмоваў для гэтага лячэньня, між тым і ў шпіталь вязьня не кладуць. Мікалай Аўтуховіч накіраваў скаргу на імя намесьніка начальніка Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў па мэдычнай частцы, але ягоная скарга нават не выйшла з ізалятару.
«У выніку Мікалай Аўтуховіч абвясьціў галадоўку і праінфармаваў адміністрацыю ізалятара, што з
калі не будуць выкананыя ягоныя патрабаваньні, ад аўторку ён пачне сухую галадоўку.А ягоныя патрабаваньні такія: сустрэча з намесьнікам начальніка дэпартамэнта выкананьня пакараньняў для вырашэньня праблемы пратэзаваньня зубоў».
Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў Менскім сьледчым ізалятары з
«Ня лепшым чынам. У яго баліць галава і пачалі абвастрацца тыя хранічныя захворваньні, якія ён набыў раней», — паведаміў адвакат Павал Сапелка.
Тым часам ў Шклоўскай калёніі з
«Днямі я атрымаў копію касацыйнай пастановы. Нават адразу дзьве копіі — у ў Першамайскім раённым судзе і даслалі такую ж копію з Менскага гарадзкога суду, куды я скардзіўся, што не дасылаюць копіі. Я Андрэю напісаў ліст ў калёнію, патлумачыў сытуацыю і ў хуткім часе буду падаваць скаргу».
Вязень калёніі ў пасёлку «Воўчыя норы» пад Івацэвічамі Уладзімер Асіпенка на сувязь з сваякамі і адвакатам за гэты тыдзень не выходзіў. Адвакат Тамара Сідарэнка выказвае сваю вэрсію гэтага маўчаньня: «Ён ў карантыне і ня мае магчымасьці для ліставаньня ці тэлефонных званкоў».
Адвакат Тамара Сідарэнка разьлічвае на тое, што яе падабаронны выйдзе на волю паводле бліжэйшай амністыі.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары