Грамадства44

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах

Яўген Балтоўскі працаваў кіраўніком каманды інжынераў у міжнародным праекце Mobalytics. Нядаўна стала вядома, што мужчыну схапілі.

Яўген Балтоўскі. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Яўгену Балтоўскаму 46 гадоў. Ён з Гомеля. У 2003‑м скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту па спецыяльнасці «электроніка на транспарце, мікрапрацэсары і перадача сігналаў».

У IT-сферы Яўген працаваў больш за дваццаць гадоў: кар'еру ён пачынаў яшчэ ў 2005 годзе распрацоўшчыкам у IBA Group, пазней супрацоўнічаў з кампаніямі XIM, colada ag і Appko (дзе займаўся праектамі для Google). З 2019 года перайшоў у кампанію Mobalytics — кіберспартыўны аналітычны сэрвіс, дзе з ліпеня 2021 года ўзначальваў DevOps-напрамак.

Яўген увесь час жыў і працаваў у Гомелі, захапляўся паруснымі лодкамі і вёў звычайнае жыццё айцішніка на аддаленцы.

Апошняя актыўнасць з яго акаўнта была ў чэрвені 2025 года, пасля чаго мужчына знік — імаверна, неўзабаве яго арыштавалі.

Справу разглядаў Гомельскі абласны суд. Балтоўскага прызналі вінаватым адразу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса: распальванне варожасці (ч. 1 арт. 130), удзел у «экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361-1), «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4), а таксама паклёп і абраза Лукашэнкі (ч. 1 і 2 арт. 367, ч. 1 арт. 368).

Дакладны тэрмін зняволення невядомы, але Яўгену, меркавана, прысудзілі калонію.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) закранулі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Міфадызайн
    03.10.2026
    Святлана Ціханоўская, як і яе муж ПЕРАМАГЛІ, як і ўсе астатнія апазіцыянеры, улічваючы "чыту Цапкала" і ўсіх-усіх астатніх хто атрымаў увагу сусветнай супольнасці, данаты, дапамогу беларусаў па ўсім свеце, дапамогу донараў, вялікую хвалю салідарнасці, новыя магчымасці за мяжой, вельмі-вельмі лаяльнае стаўлення суседзяў і багата чаго іншага, чаго НЕ МАЮЦЬ тыя, хто падтрымаў Лукашэнку. Увага. Так, зараз сітуацыя мяняецца. Беларусы, якія супраць Лукашэнкі страчваюць гэтыя "плюшкі Перамогі", роўна як і беларусы, якія за Лукашэнку страчваюць іх, бо вайна бярэ свае, але гэтая сітуацыя толькі пачынае разгортвацца і невядома да чаго яна прывядзе.
  • вопрос без ответа
    03.10.2026
    НН, а чего вы закрылись от входа на сайт через тор ?
    Ни через мосты всех видов, ни напрямую через тор.
    Высккакивает плашка.
    Только через дырявые впн можно зайти.
    Наверно, чтобы проще было красавцам лукашенко вычислять недовольных и зарабатывать премии и квартиры ?
    Чтобы шли дальше, пачками, за 46 летним программистом ?

    Рэд. Па тэхнічных прычынах. Пастараемся вярнуць доступ праз некаторы час. Прычына патлумачаная тут: https://nashaniva.com/405851

    [Зрэдагавана]
  • ЯНКА
    04.10.2026
    «Парусные лодки» – гэта ветразьныя чоўны. Ці гугал-перакладчык ізноў крышачку заглючыў?!

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць