Свет

У Вялікабрытаніі сляпы чалавек праехаў за рулём 240 км у нецвярозым стане

Ён выпіў чатыры бутэлькі віна і адправіўся ў дарогу. Правоў кіроўцы ў яго не было.

Суд у Вялікабрытаніі вынес умоўны прысуд сляпому мужчыну, які ў нецвярозым стане сеў за руль аўтамабіля сваёй сяброўкі і праехаў 240 кіламетраў, піша Бі-бі-сі.

29 чэрвеня паліцыя спыніла аўтамабіль 50‑гадовага Энтані Хола на шашы каля горада Карлайл, паколькі машына віляла паміж палосамі і перыядычна з’язджала на абочыну.

Хол распавёў паліцэйскім, што адправіўся ў дарогу пасля таго, як разам са сваёй партнёркай выпіў чатыры бутэлькі віна.

Падчас суда мужчына прызнаў сваю віну ў небяспечным кіраванні, кіраванні транспартным сродкам у нецвярозым стане, кіраванні без правоў, а таксама выкарыстанні аўтамабіля без страхоўкі і згоды ўладальніцы.

Паліцэйскія распавялі суду, што ў ноч на 29 чэрвеня атрымалі інфармацыю пра тое, што на шашы М6 — адной з асноўных аўтамагістраляў Вялікабрытаніі — знаходзіцца сляпы чалавек, які кіруе аўтамабілем у нецвярозым стане.

Афіцэр, які спыніў аўтамабіль, адчуў пах алкаголю і спытаў у кіроўцы, ці ўжываў ён спіртное. Той прызнаўся, што піў віно разам са сваёй партнёркай. Ён таксама распавёў, што страціў зрок каля двух гадоў таму, але ўсё яшчэ можа бачыць некаторыя агні.

Тлумачачы, якім чынам яму ўдалося праехаць такую адлегласць, Хол сказаў, што проста арыентаваўся на габарытныя агні грузавіка.

Свой учынак ён патлумачыў жаданнем з’ехаць у Шатландыю як мага далей ад дома, складаных асабістых адносін і фінансавых праблем.

Па дарозе Хол таксама спыніўся на запраўцы, дзе супрацоўнік дапамог яму заправіць аўтамабіль.

Адвакат абвінавачанага сказала ў судзе, што той раней не меў судзімасцяў і імкнуўся ўцячы ад складаных жыццёвых абставінаў.

«Гэты чалавек перажываў крызіс і прымаў падчас гэтага крызісу дрэнныя рашэнні», — сказала яна.

Пры вынясенні ўмоўнага прысуду суддзя ўлічыла той факт, што Хол раней быў законапаслухмяным чалавекам і перажываў няпросты перыяд у жыцці.

Мужчыну прысудзілі да 36 тыдняў пазбаўлення волі, але выкананне прысуду адкладаецца на паўтара года — у брытанскай сістэме правасуддзя гэта аналаг умоўнага пакарання.

Хол таксама абавязаны прайсці праграму рэабілітацыі і ўстрымлівацца ад ужывання алкаголю на працягу 90 дзён.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць2

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа84

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

Прыбраць з двароў і вуліц аўтахлам цяпер будзе і прасцей, і хутчэй1

У Аршанскім раёне п'яны кіроўца вёз траіх дзяцей

«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю5

Буданаў заплаціць штраф за выкарыстанне рускай мовы падчас інцыдэнту ў Баршчагоўцы пад Кіевам12

Шпіёнскі скандал у Nvidia: кітайская разведка магла выкарыстаць рамантычную сувязь з кіраўніком кампаніі3

Таямніца 400‑гадовай даўніны: у Брытаніі разгаданы код замка з затанулага карабля1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць2

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць