Свет22

Разведка ЗША папярэдзіла пра намер Расіі ўмяшацца ў амерыканскія выбары

Амерыканскія разведвальныя службы папярэджваюць, што Расія пачала новую лічбавую кампанію ўплыву напярэдадні лістападаўскіх выбараў у ЗША. Паводле сакрэтных ацэнак, мэтай Крамля з'яўляецца ўзмацненне ўнутраных супярэчнасцяў у амерыканскім грамадстве. Амерыканскія чыноўнікі, знаёмыя з матэрыяламі разведкі, расказалі пра гэта The New York Times на ўмовах ананімнасці.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

У апошнія тыдні спецыялісты па расійскай дэзынфармацыі выявілі некалькі кампаній у сацыяльных сетках, у якіх з дапамогай штучнага інтэлекту ствараліся падробленыя відэа з удзелам галівудскіх знакамітасцяў. У іх знакамітасці нібыта абмяркоўвалі важныя выбары ў Сенат у штатах з асабліва напружанай барацьбой.

Пры гэтым цяперашняя кампанія, паводле амерыканскіх чыноўнікаў, менш маштабная і менш скаардынаваная, чым некаторыя папярэднія спробы Расіі паўплываць на выбары ў ЗША. Паводле ацэнак разведкі, з 2016 года Крэмль праводзіў інтэрнэт-аперацыі ўплыву падчас кожнага федэральнага выбарчага цыклу.

Цяпер амерыканскія спецслужбы лічаць, што Масква менш зацікаўленая ў прамежкавых выбарах, чым у прэзідэнцкіх, а частку яе ўвагі адцягвае вайна супраць Украіны.

Чыноўнікі сцвярджаюць, што асноўная мэта цяперашняй кампаніі — стварыць хаос, а не дапамагчы канкрэтнай партыі. Аднак незалежныя даследчыкі дэзынфармацыі ў апошнія тыдні звязвалі з Расіяй прыклады нападаў менавіта на кандыдатаў ад Дэмакратычнай партыі ў штатах, дзе чакаецца вострая барацьба.

У сацыяльных сетках X і BlueSky на працягу апошняга тыдня ў дзве хвалі з'явілася серыя відэа, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту. Яны выкарыстоўваліся для масавага распаўсюджвання неабгрунтаваных абвінавачанняў супраць дэмакратаў, якія балатуюцца ў Сенат. У матэрыялах выкарыстоўваліся тэмы, якімі Дональд Трамп і Рэспубліканская партыя крытыкуюць дэмакратаў, у тым ліку абвінавачанні ў карупцыі, антысемітызме і падтрымцы правоў ЛГБТ.

Некаторыя відэа былі змантаваныя так, каб ствараць уражанне, нібыта яны паходзяць ад вядомых СМІ, у тым ліку CNN, BBC і The New York Times. Сярод мішэняў былі кандыдаты, якія могуць паўплываць на суадносіны сіл у Сенаце.

У адным з апошніх допісаў было выкарыстана падробленае відэа The Times, у якім актрыса Джэймі Лі Кёрціс нібыта крытыкавала дэмакратаў за іх палітыку ў дачыненні да трансгендарных людзей. Прэс-сакратарка актрысы Гайдзі Шэфер заявіла, што ў гэтым відэа «няма ні кроплі праўды». Паводле даных X, да канца дня допіс прагледзелі амаль 200 тысяч разоў.

Даследчыкі адзначаюць, што ў гэтай кампаніі выкарыстоўваюцца расійскія метады, вядомыя па папярэдніх выбарах у ЗША і Еўропе. Старэйшы даследчык кампаніі Graphika Жан Ле Ру заявіў, што амерыканскі кантэнт пачаў з'яўляцца неўзабаве пасля заканчэння выбараў у Германіі і Швецыі. Паводле яго, можна чакаць пашырэння кампаніі, якая, на яго думку, цяпер засяроджваецца на выбарах у ЗША.

Graphika мяркуе, што за аперацыяй могуць стаяць звязаныя з Крамлём сеткі Operation Overload або Matryoshka. Іх боты часта выдаюць сябе за сапраўдныя навінавыя арганізацыі, каб распаўсюджваць сфабрыкаваныя матэрыялы.

Амерыканская разведка таксама робіць ацэнкі, паводле якіх у аперацыях уплыву напярэдадні выбараў можа ўдзельнічаць Іран, але яго актыўнасць пакуль невысокая. Акрамя таго, Кітай, паводле амерыканскіх чыноўнікаў, можа быць гатовы праводзіць аперацыі, накіраваныя супраць асобных кандыдатаў у Кангрэс або дзейных кангрэсменаў, якіх Пекін лічыць варожымі да Кітая.

Каментары2

  • ПалПалыч
    19.09.2026
    Цэ ж было вже, когда всемогущий Путин в пользу Трампа в 2017
  • Миру мир
    20.09.2026
    А впереди уже вырисовывается несравнимо большая опасность - что американский ИИ будет завербован, переманен на свою сторону российскими пропагандистами.

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць