Артысты фестывалю «Прайм Эра» зладзілі канцэрт у небе на борце самалёта «Белавія» ВІДЭА
Падчас рэйсу Стамбул — Мінск авіякампаніі Belavia салон самалёта нечакана ператварыўся ў канцэртную пляцоўку. Артысты фестывалю «Прайм Эра» выканалі для пасажыраў песню Johnny B. у жывым гучанні.

Музычны выступ адбыўся на вышыні, а здзіўленыя пасажыры сустрэлі яго воплескамі. Спяваў Майк Дальен (Mike Dalien), удзельнік некалі папулярнага нямецкага рэп-гурта Down Low.
Фестываль «Прайм Эра» праходзіць у Мінску на стадыёне «Дынама» ўвечары 19 верасня. Як паведамляюць яго арганізатары, упершыню за доўгі час культавыя еўрапейскія і сусветныя хітмейкеры сабраліся на адной сцэне, каб прадставіць гледачам вялікае шоу з галоўнымі хітамі іх маладосці.
Сярод удзельнікаў фестывалю — Morandi, The original SNAPs (Turbo B), Mr. President aka Layzee, 2Unlimited (Anita Doth), Cappella (Kelly O.), Bellini, Milli Vanilli (Ray Horton), Down Low, La Bouche (Natascha Wright).
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары