Грамадства2626

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Чарговая жанчына заўважыла мабільнік, пакінуты на паліцы і развернуты да яе камерай. А ў ім — галерэю з запісамі таго, як раздзяваюцца папярэднія кліенткі. «Такога больш не паўтарыцца», — запэўніў масажыст. Але сацсеткі ўжо не спыніць

Масажыст Андрэй

Мінская доктарка Наталля Чайкоўская вырашыла схадзіць на масаж. Знайшла кабінет у зручным для сябе месцы — каля станцыі метро «Інстытут культуры», на трэцім паверсе Дома быту. Выбрала вольнае акенца ў масажыста Андрэя і прыйшла на сеанс. 

А калі пачала раздзявацца ў пустым кабінеце, раптам заўважыла схаваны мабільны тэлефон. Ён ляжаў так, каб жанчына трапляла ў аб'ектыў камеры.

Доктарка сфатаграфавала схаваны гаджэт, а потым пачала глядзець яго галерэю: «У кадры была я. Голая. Шок! Я выдаліла відэа са мной». 

У галерэі мабільніка жанчына, з яе слоў, знайшла шмат відэа з папярэднімі кліенткамі — таксама голымі і якія таксама наўрад ці ведалі, што іх здымаюць.

Абураная доктарка выдаліла сваё відэа і паклікала масажыста — размову з ім яна запісала, але самога Андрэя не відаць, чуваць толькі голас.

Мужчына на запісе хвалюецца і не можа ўцямна патлумачыць, навошта схаваў тэлефон з уключанай камерай. Потым выдае: «Ды не, гэта нейкая памылка». У голасе ўжо чуваць некаторую нервовасць.

Наталля запатрабавала выдаліць сваё відэа таксама з папкі «Нядаўна выдаленае». Андрэй не стаў спрачацца і зрабіў гэта.

Жанчына ў гэты момант абураецца: «Вось тут я, голая. Прыйшла на масаж, пераадзяваюся. Вы вычварэнец?!». Андрэй адказвае: «Не. Такога больш не паўторыцца». 

Але ж Наталля не паверыла: «Паўторыцца! Сур'ёзныя праблемы ў вас будуць. Дарэмна вы гэта зрабілі».

Доктарка напісала заяву ў міліцыю і спадзяецца, што атрымаецца пакараць масажыста. Гісторыю яна апісала ў трэдсах.

Юрыст, з якім паразмаўляла «Наша Ніва», адзначае, што Наталля зрабіла памылку, калі прымусіла масажыста выдаліць відэа з сабой. Прычым не толькі выдаліць, а цалкам зачысціць яго на тэлефоне. Даказаць, што відэа насамрэч было, будзе цяжка — асабліва калі масажыст будзе настойваць, што адбылася нейкая памылка, і насамрэч ён нічога не здымаў. Таксама ў яго застаўся час, каб выдаліць усе папярэднія відэа.

На думку юрыста, калі масажыст будзе адпірацца да апошняга, то цалкам магчыма, што даказаць яго віну не ўдасца.

Што да юрыдычнай трактоўкі, то ў апісанай сітуацыі гаворка можа ісці як пра адміністратыўны пратакол за незаконны збор персанальных даных (з распаўсюдам ці без, максімальны штраф — 9000 рублёў), так і пра крымінальную справу па арт. 203‑1 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальных даных»). Тут пакаранне (у выпадку калі будзе даказаны распаўсюд) можа дасягаць трох гадоў калоніі.

Наталля тым часам раіць жанчынам быць уважлівымі. «Калі вы ходзіце на масаж, дык правярайце кабінет. Глядзіце на паліцы. На тэлефон. На любую тэхніку, якая падаецца вам дзіўнай. Ваша цела — гэта не кантэнт для чужога архіва», — напісала яна ў сацсетках.

Масажыст Андрэй, дарэчы, таксама аператыўна адрэагаваў на гэты канфлікт. Спачатку ён пачаў шукаць месца для пераезду і нават запусціў апытанне ў сваім інстаграме — ці зручна будзе кліентам прыязджаць па новым адрасе.

Пасля таго, як Наталля апублічыла сітуацыю ў сацсетках, мужчына ўвогуле выдаліў свой працоўны інстаграм.

А вось што Андрэй раней расказваў пра сябе ў допісе-знаёмстве: «Нарадзіўся і жыву ў Мінску. Мне крыху больш за 30 гадоў. Жанаты з цудоўнай Алёнай».

У каментарыі да Наталлі прыйшла псіхолаг Дзіяна Курыловіч. Яна распавяла, што Андрэй недзе год таму прапаноўваў ёй бартэр: яна да яго ходзіць на масаж, а ён да яе на псіхатэрапію. Дзіяна адмовілася.

З'явіліся і іншыя людзі, якіх раней здзіўлялі паводзіны масажыста: «Я год таму запісала хлопца да яго і хацела пайсці сама, але ён падаўся мне занадта дзіўным і назойлівым. Я вырашыла не ісці, але хлопца адправіла. Пасля гэтага ён быў вельмі назойлівым і пісаў кожны дзень з нейкім новым пытаннем».

Нядаўна Андрэй шукаў мадэляў на бясплатны масаж. Сярод адметных патрабаванняў была вага да 65 кілаграмаў і ўзрост ад 18 да 40 гадоў.

Каментары26

  • Палкоўнік
    22.09.2026
    А што шаноўныя жанчыны хочуць - не да законаў у краіне.
  • Бірпік Білэйдавіч
    22.09.2026
    Вой раскудахталіся на ўвесь інтарнэт, нібыта хтосці чагосці там ня бачыў!
    Можа ён памыляцца? Бывае. У кожнага тое бывае. Напішыце яму, папраўце, удакладніце, патлумачце, калі нешта не так зрабіў — выправіцца, ўдакладніць вам усё, дасць зніжку. Усім жыць у гэтай краіне разам!
  • Нефанатка
    22.09.2026
    Очень надеюсь, его жена уже бежит разводиться. Милая, кидай его как можно быстрее, а то станешь новой Пелико

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак26

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

На гэтым тыдні можна схадзіць на бясплатныя экскурсіі па Мінску

Палякі пачалі атрымліваць прапановы працы за 35 еўра за гадзіну. Так іх могуць вербаваць5

ЕС перамаўляецца аб выключэнні расійскага алігарха Алішэра Усманава з санкцыйнага спісу. Часу зусім няшмат4

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

У «Мінск-Свеце» дазволілі ставіць транспарт пад вуглом да праезнай часткі, але не ўсюды2

«Стала немагчыма дыхаць». Беларуса ў Польшчы збіла машына, але штраф выпісалі і яму10

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак26

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць