Грамадства1111

Амбасада не адказвала, таму сям'я Святланы Курс сама шукала спосаб перавезці яе прах

З’явіліся падрабязнасці таго, як удалося перавезці прах беларускай пісьменніцы і журналісткі Святланы Курс з Польшчы на радзіму, у Беларусь. Сям’я развязвала гэтае пытанне без удзелу дыпламатаў, піша «Белсат».

Святлана Курс. Фота: Pradmova

Як сталася вядома «Белсату», родныя пісьменніцы звярнуліся ў Бюро апекі над магіламі замежнікаў (Bongo), якое ўзяло на сябе афармленне ўсіх дакументаў. Паралельна сям’я беспаспяхова спрабавала звязацца з беларускай амбасадай — у выніку ўсё давялося рабіць без яе ўдзелу.

Урна з прахам ехала ў адным транспарце разам з целамі іншых нябожчыкаў: акрамя яе, у машыне было і некалькі трунаў. У Bongo тлумачаць, што труны звычайна прыцягваюць значна больш увагі і патрабуюць больш строгіх праверак і фармальнасцяў. Менавіта працаўнікі фірмы перавезлі урну праз мяжу і даставілі яе ў родную вёску Святланы на Любаншчыне.

Пахаванне адбылося 22 жніўня. На ім прысутнічала няшмат людзей — найбліжэйшыя сваякі. Улады былі катэгарычна супраць любой публічнай падзеі.

Пісьменніцу і журналістку пахавалі ў Любанскім раёне, яе магіла — у вёсцы Баянічы, дзе яна нарадзілася. Паводле волі Святланы Курс цела крэміравалі, на агульным развітанні ў Варшаве прысутнічала урна з прахам.

Святлана Курс пайшла з жыцця 19 ліпеня 2026 года ў Варшаве пасля гадавой барацьбы з анкалагічнай хваробай. Увесну 2025‑га яна паведаміла, што ў яе дыягнаставалі рак яечнікаў на позняй стадыі.

Каментары11

  • У Беларусі няма дыпламатаў
    22.09.2026
    Гэта - здраднікі, якія залезлі у народныя кішэні. Вы ўсе пойдзеце пад Суд, асабліва адказныя за супрацоўніцтва з расейкай ва усіх формах.
  • Вася
    22.09.2026
    А чаму нельга проста перадаць аўтобусам ці самому перавезці ў асабістых рэчах? Не ведаю такіх нюансаў, на шчасце. Але ўсё ж, пра гэта нешта кажа закон?
  • Жора
    22.09.2026
    Вася , забаронена і беларускім(=рэжымным) і польскім заканадаўствам. Толькі з суправаджаючымі дакументамі.

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»13

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі6

«Гнеў і сорам». Макрон звярнуўся да нацыі пасля пагромаў21

У Беларусі прадаюць легендарны Rolls-Royce 1977 года. У такой версіі было выпушчана ўсяго 500 машын. Колькі просяць?2

У раёне вуліцы Каржанеўскага пабудуюць мост цераз чыгунку

Пуцін прапанаваў правесці саміт з Трампам і Сі для абмеркавання вайны ва Украіне7

Раптоўны пажар на вайсковай базе ў Канадзе: чацвёра загінулых, 19 чалавек у крытычным стане1

Трамп: Зяленскі зусім не імкнецца да завяршэння гэтай вайны10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»13

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць