Вайна55

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію

Дроны могуць запусціць з мора, схаваўшы іх у кантэйнеры на судне.

El Mundo

Амерыканскія спецслужбы сабралі звесткі пра тое, што Расія рыхтуе магчымую атаку дронаў на адну з міжземнаморскіх краін — Іспанію, Францыю або Італію — і перадала іх некалькім еўрапейскім урадам. Пра гэта піша іспанская газета El Mundo са спасылкай на ананімныя крыніцы.

Крыніца выдання, блізкая да Міністэрства абароны Літвы, заявіла, што дроны могуць запусціць з мора, схаваўшы іх у кантэйнеры на судне.

Паводле звестак газеты, літоўскім уладам вядомы і тып апарата — «Гербера» масай да 18 кілаграмаў з заяўленай далёкасцю палёту да 600 кіламетраў. Адно гандлёвае судна можа перавозіць некалькі такіх дронаў.

Літва і іншыя краіны, як сцвярджае газета, атрымалі гэтую інфармацыю неўзабаве пасля паездкі дырэктара ЦРУ Джона Рэткліфа ў Маскву 25 жніўня.

Рэткліф прыляцеў на амерыканскім ваенным самалёце, які рабіў прыпынак у Рызе. Дыпламатычныя крыніцы ў адной з краін Балтыі паведамілі выданню, што ведалі пра паездку загадзя, а пасля атрымалі інфармацыю пра яе змест.

Урады Іспаніі, Францыі і Італіі таксама атрымалі інфармацыю пра тое, што Расія рыхтуе магчымую аперацыю з выкарыстаннем дронаў супраць адной з гэтых краін, расказалі газеце крыніцы, знаёмыя з папярэджаннем.

Афіцыйных каментароў наконт паведамлення ЦРУ пакуль не было.

Каментары5

  • Indrid Cold
    24.09.2026
    Жвір , выглядае як укід каб напужаць южных еўрапейцаў
  • варыянт
    24.09.2026
    Пісалі, што каб напужаць абывацелей перад чарговымі выбарамі ў гэтых краінах і прымусіць палюбіць рашу, як іх карумпаваныя палітыкі.
  • Юзік
    24.09.2026
    дык вы самае цікавае не напісалі: ў гэтых краінах запланаваны выбары на 2027 год, таму гэта разглядаецца як спроба ўплыву на выбарцаў

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць адмяніць штогадовыя дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў8

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць